У Ганцавічах узнавіцца дзейнасць працоўных брыгад з абавязаных асоб

Источник материала:  
24.01.2012 10:29 — Новости Общества

У Ганцавічах узнавіцца дзейнасць працоўных брыгад з абавязаных асоб

Савецкае Палессе
У Ганцавічах узнавіцца дзейнасць працоўных брыгад з абавязаных асоб
17 студзеня адбылося чарговае і першае ў новым годзе пасяджэнне Каардынацыйнага савета па рэалізацыі ў Ганцавіцкім раёне Дэкрэта № 18 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай падтрымцы дзяцей у неспрыяльных сем’ях”.

З асноўным дакладам па гэтаму пытанню выступіў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта М. Ф. Валынец. Ён адзначыў, што большасць зарэгістраваных у раёне абавязаных асоб працаўладкаваны і вяртаюць дзяржаве сродкі за выхаванне іх дзяцей. За мінулы год імі кампенсавана 53,2 працэнта дзяржаўных расходаў. І ўсё ж сума запазычанасці дзяржаве абавязаных асоб даволі значная — больш за 310 мільёнаў рублёў, і працягвае павялічвацца. Многія з тых, хто абавязаны разлічыцца з дзяржавай за выхаванне іх дзяцей, самаўхіляюцца ад работы, сістэматычна робяць прагулы. Толькі летась яны ўчынілі 1263 прагулы, большасць з якіх неадпрацаваны. Дакладчык прапанаваў узмацніць кантроль за паводзінамі і работай абавязаных асоб з тым разлікам, каб яны змаглі ў поўным аб’ёме кампенсаваць дзяржаве расходы за выхаванне іх дзяцей.

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел старшыня суда раёна І. І. Мяшкевіч, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Ю. Р. Шапель, старшыня Малькавіцкага сельвыканкама Н. П. Буйкевіч, члены Каардынацыйнага савета і запрошаныя на пасяджэнне.

Па абмеркаванаму пытанню Каардынацыйны савет прыняў адпаведнае рашэнне. Адзін з яго пунктаў прадугледжвае аднаўленне на базе ПМК-7 (ці ПМК-14) брыгады абавязаных асоб, якая, па сутнасці, распалася (на сённяшні дзень у ёй працуе усяго 7 абавязаных асоб). Рашэнне прадугледжвае і шэраг іншых мер, накіраваных на ўзмацненне выхаваўчай і прафілактычнай работы з абавязанымі асобамі, на безумоўнае пагашэнне дзяржаўных расходаў гора-бацькамі за выхаванне іх дзяцей. 
←Папа в декретном отпуске. В Беларуси это пока не модно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика