Жыхары Гродна скардзіліся на тытунёвы смурод

Источник материала:  
23.01.2012 18:29 — Новости Общества

Жыхары Гродна скардзіліся на тытунёвы смурод


Жыхары Гродна скардзіліся на тытунёвы смурод
22 студзеня жыхары Гродна, што жывуць на вуліцах Дарвіна, Гарнавых, Новакастрычніцкай, адчулі непрыемны пах тытуню.

Непадалёк, на вуліцы Арджанікідзе, знаходзіцца гарадзенская тытунёвая фабрыка, якая прыкладна раз на месяц выкідае ў паветра свае атрутныя выкіды. На фабрыцы тлумачаць падобныя пахі асаблівасцямі паветра.

Намеснік дырэктара Дзмітрый Чугай:

“Нашае меркаванне, што гэты непрыемны пах з’явіўся таму, што не туды падзьмуў вецер. На самой фабрыцы ніякіх здарэнняў не адбылося”. 

Дактары раяць гарадзенцам, якія маюць алергію на табачныя пахі, звярнуцца ў бліжэйшую паліклініку да сваіх участковых урачоў. А жыхарам некалькіх гарадзенскіх вуліц давядзецца пацярпець, пакуль зменіцца накірунак ветру. 

←Рада ТБМ призвала власти Беларуси сохранить дом в Горках, где жил и работал Максим Горецкий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика