Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?

Источник материала:  
22.01.2012 19:52 — Новости Общества

Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?


У Гродне існуе 4 месцы грамадскага харчавання, якія прапануюць наведвальнікам вегетарыянскія стравы. Гэта рэстаран-бістро “Семафор”, кафэ “Рэтра-піца”, “Піца-кава”, “МіраБар”.

Адметкі ў выглядзе зялёнага лісціка можна знайсці ў меню гэтых устаноў побач з вегетарыянскімі стравамі. Налепку “У нас ёсць выбар вегетарыянскіх страў”, дарэчы, можна ўбачыць на дзвярах рэстарана-бістро “Семафор” ужо з вуліцы.

Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?=

Адміністратары рэстарацыяў прызнаюць, што вегетарыянская ежа з'явілася ў меню даўно, але пазначаць яе сталі параўнальна нядаўна.

- Такія пазнакі дапамагаюць вегетарыянцам хутчэй зарыентавацца ў выбары стравы, - падкрэсліла ў размове з“Тваім стылем” адміністратар “Семафора”.

Па словах жа адміністратара “Рэтра-піцы” Раісы, вегетарыянскія стравы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і вельмі патрэбныя ў меню. Яна ўзгадвае, што на мінулым тыдні у іх адпачывала група італьянцаў, сярод якіх двое былі вегетарыянцамі.

А вось у “МіраБары” вегетарыянцам з’яўляецца сам кухар. Менавіта дзякуючы яму супрацоўнікі “МіраБара” зацікавіліся вегетарыянскай кухняй.

- Можна сказаць, што Мілаван (імя кухара,Рэд.) "навязаў" нам любоў да вегетарыянскай кухні, - смяецца адміністратар “МіраБара” Святлана і заўважае: - Людзі, якія не ўжываюць ежу жывёльнага паходжання выглядаюць зусім па-іншаму: у іх здаровы выгляд твару.

- А наведвальнікаў-вегетарыянцаў ў вас шмат? – пытаюся ў Святланы.

- Ёсць пастаянныя кліенты і досыць вялікая колькасць наведвальнікаў, якія цікавяцца наяўнасцю ў меню вегетарыянскіх страў, а яшчэ падчас паста шмат хто замаўляў менавіта вегетарыянскія стравы – чую ў адказ.

“Твайму стылю” пашанцавала пагутарыць і з кухарам Мілаванам. Прыемны, ўсмешлівы, высокі хударлявы хлопец гадоў 23-26 падзяліўся рэцэптам вегетарыянскай тушанай фасолі і расказаў, як рабіць "скрутак" з лаваша, сыру і гародніны. Паводле Мілавана, у вегетарыянскай кухні ёсць настолькі сытны стравы, якія прыйдуцца па душы самаму зацятаму мясаеду.

- Пры гатаванні мясных страваў не з’яўляецца спакуса, каб іх паспрабаваць? – пытаюся Мілавана.

- Не, да мяса я стаўлюся абыякава, а ў “МіраБары” прыгатаваныя мною мясныя стравы з задавальненнем дэгустуюць супрацоўнікі – з усмешкай адказвае кухар.

Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?

Усе вышэйпералічаныя ўстановы, як высветліла карэспандэнтка “Твайго стылю”, карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод вегетарыянцаў. У Гродне, дарэчы, іх колькасць зусім не малая. Як паказвае досвед адміністратараў, узрост кліентаў-вегетарыянцаў вагаецца ад 16 да 40 гадоў.

Што тычыцца кошту вегетарыянскіх страў – яны не вышэйшыя за звычайныя, а часам нават меншыя. Як запэўніваюць нашыя суразмоўцы, наяўнасць у меню вегетарыянскай ежы даволі выгодна таксама і з камерцыйнага пункту гледжання. 

Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?

Дзе ў Гродна падсілкавацца вегетарыянцу?


←Инфекционное отделение в Молодечненском районе откроется 23 января на базе Чистинской больницы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика