Злое каханне...

Источник материала:  

На 36-м годзе жыцця грамадзянін П. ужо пабачыў многае. За плячыма ён меў восем судзімасцяў, неаднаразова адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі і знаходзіўся на прафілактычным уліку ў органах унутраных спраў. Асабістае жыццё ў П. таксама было досыць бурнае, высокімі маральнымі прынцыпамі ён не вылучаўся. Некалькі гадоў пражываў сумесна з жонкай і адначасова сустракаўся з палюбоўніцай, з-за якой і апынуўся на лаве падсудных у дзявяты раз...

Зімовым вечарам П. прыйшоў у госці да жанчыны, з якой сустракаўся ўпотайкі ад жонкі. У яе на той момант знаходзіліся дома суседзі, з якімі яна распівала спіртное, і П. з задавальненнем далучыўся да кампаніі. Праз некалькі гадзін ён разам са сваёй пасіяй выйшлі на вуліцу прагуляцца. Жанчына паскардзілася, што ў яе няма грошай, папрасіла дапамагчы ёй фінансава. Аднак П. не спяшаўся развітвацца са сваімі зберажэннямі. Тады яна перайшла да рашучых дзеянняў: заявіла, што раскажа пра "цесныя" стасункі яго жонцы.

Пачуўшы такое, П. ударыў жанчыну па твары, пасля нанёс яшчэ некалькі ўдараў... Калі жанчына ўжо ўпала на зямлю, ён не мог спыніцца і працягваў яе збіваць. Потым зацягнуў яе дадому, паклаў на канапу, накрыў коўдрай і сышоў. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жанчына памерла.

Жонка П. усё ж даведалася пра здраду мужа. Адбылося гэта падчас судовага пасяджэння.

Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска Марына Рыжова, грамадзянін П. асуджаны да пакарання ў выглядзе 9 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. Участковы інспектар міліцыі, які не забяспечыў належную прафілактычную работу з мужчынам, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Самый большой каток Минска залили у Национальной библиотеки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика