Ад Маладзечна да Кяны і Новай Вільні будуць хадзіць электрычкі
20.01.2012
—
Новости Общества
У лютым гэтага года прадпрыемства “Белжелдорпроект” плануе завяршыць работу над архітэктурным праектам “Электрыфікацыя накірунку Маладзечна-Гудагай-Дзяржаўная мяжа”.
Гэта дазволіць пачаць выбар генеральнага падрадчыка на будаўніцтва аб’екта на конкурснай аснове.
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр “Беларускай чыгункі”.
У межах сумеснага з “Літоўскай чыгункай” праекта плануецца, што ўчастак будзе электрыфікаваны да Кяны і Новай Вільні.
Святлана ЦІШКО.
Фота railwayz.info.