Тры кубкі засталіся ў ашмянскіх інтэлектуалаў
20.01.2012
—
Новости Общества
Два кубкі заваявала ашмянская каманда “Камбоджа” на VII адкрытым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях.
Чэмпіянат адбыўся 14-15 студзеня на базе Ашмянскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Прынялі ўдзел дарослыя і дзіцячыя каманды з Астраўца, Смаргоні, Ліды, Гродна, Салігорска і іншых.
У дарослым чэмпіянаце спаборнічала каля 30 камандаў. Перамагла зборная “Камбоджа” (капітан Дзмітры Спецыян). Яна атрымала кубак чэмпіянату і кубак, які разыгрываецца сярод ашмянскіх камандаў. У “Magnum ignotum” (Астравец) – трэцяе месца.
Дзіцячы чэмпіянат завяршыўся перамогай каманды “Total” (Салігорск). Усяго ўдзельнічала 17 камандаў. Прадстаўнікі нашага рэгіёна прызёрамі не сталі. Камандзе “23” ашмянскай гімназіі №1 дастаўся кубак горада Ашмяны (капітан – вучаніца 11 класа Кацярына Бенадысюк).
Святлана ЦІШКО.