Сяброўка Брэйвіка жыла ва Уруччы і вучылася на сацыёлага ў БДУ

Источник материала:  
19.01.2012 20:47 — Новости Общества

Сяброўка Брэйвіка жыла ва Уруччы і вучылася на сацыёлага ў БДУ


Еўрарадыё адшукала сяброўку дзяцінства, Наташы, а насамрэч Надзеі, да якой нарвежскі тэрарыст Брэйвік прыязджаў у Беларусь.
Па фотаздымку дома ў Мінску, які апублікавалі нарвежскія СМІ, слухачы Еўрарадыё апазналі вуліцу ў мікрараёне Уручча. Карэспандэнт Еўрарадыё накіраваўся да дома, у якім, магчыма, жыла дзяўчына.
Сяброўка Брэйвіка жыла ва Уруччы і вучылася на сацыёлага ў БДУ

Мінчанка Надзея — як высвятліся, гэта сапраўднае імя беларускай сяброўкі нарвежца Брэйвіка — жыла разам з маці ў ваенным гарадку Уручча.

Дзверы адной з кватэр адчыняе малады чалавек, пра Брэйвіка не ведае, але прыгадвае, што ў кватэры на паверх вышэй жыла дзяўчына, якая цяпер у ЗША.

"Яна з'ехала гадоў 5 таму ў ЗША. Жыве там разам з маці і мужам. Дзіця нарадзілася гады тры таму. Яна бландынка, доўгія валасы прамыя", — абнадзейвае хлопец. Цяпер тая кватэра здаецца.

"Я асабліва з ёй не кантактаваў, — працягвае хлопец. — Мая сястра з ёй сябравала. Яна ездзіла ў Нарвегію, у яе быў нейкі суправаджальнік, але невядома, хто, прозвішча яна не называла".

Сяброўка Надзеі Алена гаворыць, што тая сапраўды ездзіла ў Нарвегію па турыстычнай пуцёўцы. І калі з'яжджала, прасіла англа-рускі слоўнік:

"Яна, калі брала слоўнік, казала, што збіраецца. Фотаздымкі не паказвала і нічога не распавядала".
Сяброўка Брэйвіка жыла ва Уруччы і вучылася на сацыёлага ў БДУ

Як даведалася Еўрарадыё, Надзея скончыла ў Мінску курсы сакратара-рэферэнта, потым вывучала ў БДУ сацыялогію. Адвучылася толькі тры гады і выйшла замуж.

Як пішуць нарвежскія журналісты, Брэйвік пазнаёміўся з беларускай праз платны сайт знаёмстваў. Ён прыехаў у нашую краіну ў сакавіку 2005 года, пасля Надзея ездзіла да яго ў Нарвегію.

Пасля гэтага Надзея вярнулася ў Беларусь і праз некаторы час паехала ў ЗША. Зараз дзяўчына жыве ў адным з паўночных штатаў Амерыкі разам з мужам... беларусам.

"Муж яе выйграў Green Card і яны з'ехалі", — распавядае Алена.

Цікава, што нарвежскія журналісты сцвярджаюць, нібыта беларуска замужам за грамадзянінам ЗША.

У сацыяльных сетках Еўрарадыё знайшло нават акаўнт Надзеі, але ў ім выдаленая ўся інфармацыя.
 
У фотакалажы выкарастаны фота Dagbladet и Euroradio
←В инженерные войска Вооруженных сил Беларуси поступили новые образцы техники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика