Саўмін адбірае ў мінчукоў легендарную прыбіральню
19.01.2012 16:00
—
Новости Общества
Саўмін адбірае ў мінчукоў легендарную прыбіральню
Туалетам насупраць прэзідэнцкай адміністрацыі заняліся на ўзроўні Саўміна! Як даведалася Еўрарадыё, грамадскую прыбіральню, што месціцца на скрыжаванні вуліц Маркса і Энгельса насупраць рэзідэнцыі прэзідэнта, перадаюць Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы. Замест прыбіральні тут будуць касы і сувенірная крама.

“Мне даплочваць трэба: я за апошнія дні чацвертае інтэрв’ю даю пра гэтую прыбіральню”, — са смехам адказвае на просьбу Еўрарадыё аб размове Алег Мяхедка, дырэктар УП “Маф”. Менавіта гэтае прадпрыемства адказвае за ўтрыманне грамадскіх прыбіральняў у Мінску.
Але раптам дырэктар робіцца сур’ёзным: “Пытанне пакуль што разглядаецца, канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Але мы ўжо далі ліст на Мінгарвыканкам, што супраць адчужэння”.

Прыбіральня на скрыжаванні вуліц Маркса і Энгельса вельмі запатрабаваная. Штогод ёю карыстаецца... 40 тысяч чалавек! Гэта больш, чым па 100 чалавек за дзень.
“Зараз, калі ў Купалаўскім тэатры будоўля і прыбіральня закрытая агароджамі, і тое людзі туды ходзяць. А ўвесну, улетку - вельмі шмат людзей!” - працягвае Алег Мяхедка.
Да таго ж, прыбіральню зусім нядаўна адрамантавалі. Паставілі новую керамінаўскую сантэхніку, абнавілі плітку і сайдынг. Еўрарадыё не пагрэбавала і… скарысталася прыбіральняй. А заадно зрабіла некалькі фотаздымкаў.

Логіка Саўміна зразумелая. З цікавым дамком звязаная адна з мінскіх гарадскіх легендаў. Яна і будзе вабіць турыстаў, у разліку на якіх запрацуе сувенірная крама.
“У легенды ёсць нават два варыянты. Першы - пра двух шаноўных спадароў, якія пасварыліся, і адзін пабудаваў паменшаную копію дома іншага, але зрабіў у ёй грамадскую прыбіральню. Другі - пра архітэктара, якому пан не заплаціў за пабудаваны дом. Каб пакараць пана, гэты пакрыўджаны архітэктар пабудаваў прыбіральню ў выглядзе паменшанай копіі дома, за які не атрымаў грошай”, - прыгадалі для Еўрарадыё ў турыстычнай кампаніі “Боншанс”.
Еўрарадыё абтэлефанавала некалькі турфірмаў, якія ладзяць экскурсіі па Мінску. Дзіўна, але ніводны з маршрутаў не праходзіць праз дамок-прыбіральню.
“Большасць экскурсіяў па Мінску - на аўтобусах. З выхадамі на плошчы Свабоды, плошчы Незалежнасці і на Кастрычніцкай плошчы. На “Панікоўку” і да Купалаўскага тэатра турысты трапляюць рэдка. Звычайна — у вольны час для самастойнага шпацыру”, - спрабуе патлумачыць гэта Аляксандр Дуко, дырэктар турыстычнага агенцтва “Дэльфін-груп”.
Арганізатары пешых экскурсіяў па Мінску кажуць, што маршрут можна скласці “па жаданні кліента”. Можна і да стогадовай прыбіральні падысці.
Выкладчык ЕГУ і гісторык Мінска Сяргей Харэўскі легенду пра прыбіральню лічыць не вартай увагі турыстаў.
Сяргей Харэўскі: “Нічога падобнага не было. І гэта яскравая ілюстрацыя хамскага, плебейскага стаўлення да нашай спадчыны, да нашай гісторыі. Пасля вайны тут з’явілася шмат людзей з усходу, якія не ведалі ні тутэйшай гісторыі, ні тутэйшых традыцыяў. Вось і нараджаліся такія байкі ў асяродку людзей, якія нармальных прыбіральняў ніколі не бачылі. Ім здавалася, што гэта не менш як палац”.
Як даведалася Еўрарадыё, у тэатры, які быў пабудаваны ў 1890-м годзе і тады яшчэ, натуральна, не называўся Купалаўскім, прыбіральні не было. Гарадскія ўлады спачатку паставілі драўляную прыбіральню, але заможным наведнікам тэатра яна не вельмі падабалася. Тады ў 1912 годзе польскі архітэктар Сянкевіч пабудаваў прыбіральню ў тагачаснай стылістыцы тэатра.
На думку Алега Мяхедкі, цэнтр Мінска зараз адчувае дэфіцыт туалетаў. Закрываць іх напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі, калі ў горад прыедуць тысячы спартовых фанатаў, вельмі неабачліва.
А Сяргей Харэўскі з’едліва заўважае, што на месцы скрыжавання двух класікаў - Энгельса з Марксам - нічога іншага, акрамя грамадскай прыбіральні, і быць не можа.
Сяргей Харэўскі: “Калі б мяне спыталі - я б пабудаваў сувенірную краму ў супрацьлеглым кутку парка. Там бы яна была якраз да месца”.