Работнікаў “Маладзечнапіва” хвалююць жыллёвыя праблемы
19.01.2012 12:52
—
Новости Общества
Работнікаў “Маладзечнапіва” хвалююць жыллёвыя праблемы
Пра свае жыллёвыя праблемы расказалі работнікі прадпрыемства “Маладзечнапіва” дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Генадзю Давыдзьку на сустрэчы, якая адбылася на піўзаводзе 18 студзеня.
Генадзь Давыдзька, старшыня Белтэлерадыёкампаніі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў, у сераду наведаў у Маладзечне райвыканкам, Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж і піўзавод.
Акрамя пытанняў пра работу тэлебачання і радыё ў Беларусі, якія людзі задавалі госцю як кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі, прагучалі пытанні і для дэпутата – на тэмы забяспечанасці жыллём.
Маладзечанцаў хвалюе, на якіх умовах маладым сем’ям будуць выдавацца льготныя крэдыты на будаўніцтва жылля. Генадзь Давыдзька патлумачыў, што льготамі змогуць карыстацца толькі асобныя катэгорыі грамадзян: тыя, хто працуе на дзяржаву, альбо людзі з абмежаванымі магчымасцямі – асобныя групы інвалідаў.
Па словах дэпутата, на льготы могуць разлічваць сем’і, у якіх нарадзілася дзіця. Пры нараджэнні другога дзіцяці, сям’я вызваляецца ад выплат па крэдыце і працэнтаў па ім на тры гады. Нараджэнне трэцяга дзіцяці дазваляе падоўжыць тэрмін выплат на 40 гадоў.
Дачка работніка прадпрыемства Тамары М. вучыцца ў Наваполацку. Па словах жанчыны, з трыма сваімі сяброўкамі-студэнткамі дачка жыве ў пакоі інтэрната на плошчы дзевяць квадратных метраў. Кожная дзяўчына ў месяц плаціць 105 тысяч рублёў за месца ў інтэрнаце.
Па словах жанчыны, яна ведае: у інтэрнатах Мінска ў 12-метровых пакоях студэнты жывуць па два чалавекі і плацяць такія ж грошы. Яна спытала: ці будзе ўлічвацца пры аплаце не толькі камфортнаць пражывання (наяўнасць у блоку інтэрната туалета, душа, газавай пліты), але і метраж пакоя. Генадзь Давыдзька абяцаў высветліць гэта і даць афіцыйны пісьмовы адказ.
Усю сваю зарплату аддаюць на аплату жылля двое дзяўчат, іншагароднія, маладыя спецыялісты, якія працуюць на піўзаводзе. Дзяўчаты скончылі Маладзечанскі політэхнічны каледж і па размеркаванні павінны два гады адпрацаваць на “Маладзечнапіве”. Адпрацавалі ўжо паўтара года.
Месца ў інтэрнатах Маладзечна для маладых спецыялістаў не знайшлося. Яны наймаюць аднапакаёвыя кватэры. Кожная плаціць за кватэру па 100 долараў у месяц плюс аплата камунальных расходаў. На гэта ідзе ўся зарплата.
Генадзь Давыдзька параіў вырашыць пытанне з месцамі ў інтэрнаце на мясцовым узроўні. Дапамагчы дзяўчатам узялася начальнік аддзела ідэалогіі райвыканкама Таццяна Яцухна. Дамовіліся, што на працягу тыдня праблема павінна быць вырашана.
На асабістай сустрэчы работнікаў “Маладзечнапіва” з дэпутатам гучалі таксама пытанні аб рэгістрацыі ў Маладзечне іншагародніх работнікаў прадпрыемства і аб адтэрміноўцы выплаты па крэдыце, ўзятым на будаўніцтва жылля. Генадзь Давыдзька і Таццяна Яцухна абяцалі дапамагчы людзям.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Генадзь Давыдзька (злева) і дырэктар прадпрыемства "Маладзечнапіва" Віктар Доўгер абмярковаюць якасць прадукцыі маладзечанскіх півавараў |
Акрамя пытанняў пра работу тэлебачання і радыё ў Беларусі, якія людзі задавалі госцю як кіраўніку Белтэлерадыёкампаніі, прагучалі пытанні і для дэпутата – на тэмы забяспечанасці жыллём.
На сустрэчы работнікаў прадпрыемства "Маладзечнапіва" з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Генадзем Давыдзька |