У Магілёве з’явяцца вуліцы Мікалая Судзілоўскага і Янкі Журбы
18.01.2012 17:20
—
Новости Общества
У Магілёве з’явяцца вуліцы Мікалая Судзілоўскага і Янкі Журбы
ЕўрарадыёГарсавет зацвердзіў назвы новых 18 вуліц і завулкаў. Усе астатнія назвы звязаны з імёнамі магілёўскіх літаратараў.
Тым часам літаратурны крытык і гісторык Анатоль Сідарэвіч кажа, што сярод магілёўскіх пісьменнікаў ён не знайшоў імёнаў класікаў літаратуры, пісьменнікаў першай велічыні, якія маюць магілёўскія карані.
Дагэтуль у Магілёве няма вуліц імя братоў Гарэцкіх, Міхася Стральцова і Алеся Пісьмянкова. На думку Сідарэвіча, вуліцу Васіля Шашалевіча неабходна было назваць вуліцай братоў Шашалевічаў: у Васіля быў брат Андрэй — таксама вядомы пісьменнік.
Трэба адзначыць, што цяпер у Магілёве зарэгістравана каля 1000 вуліц і завулкаў. Цэнтральныя вуліцы носяць савецкія назвы, а ўскрайкі паступова атрымліваюць нацыянальныя назвы.