РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Вось і зіма са снегам і маразамі

У аўторак і сераду тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам зоны паніжанага атмасфернага ціску, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў аўторак амаль паўсюдна, а ў сераду месцамі пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень у аўторак тэмпература паветра 3—8 марозу. Уначы на сераду маразы ўзмоцняцца ад мінус 3 да мінус 13 градусаў, пры праясненнях — ажно да 17 марозу. Удзень у сераду будзе мінус 1—8 градусаў.

У другой палове тыдня атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы прынясуць да нас чарговую порцыю снегу. У чацвер у асобных раёнах прагназуецца мяцеліца, часам узмацненне ветру да 15—18 м/с. У ноч на чацвер чакаецца 7—14 марозу, удзень — ад мінус 2 да мінус 7 градусаў; на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці ўначы мінус 1—6 градусаў, удзень каля 0. Прыкладна такое ўмерана марознае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў пятніцу.

Сяргей КУРКАЧ.

  Адмоўнае сальда знешняга гандлю скарацілася ў 1,7 раза

Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аб'ём знешняга гандлю таварамі за студзень-лістапад 2011 года склаў 77,8 млрд. долараў ЗША. Экспарт — 36,5 млрд долараў, імпарт — 41,3 млрд долараў.

Атрымліваецца, што за гэты перыяд сфарміравалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 4,792 млрд долараў. Гэты паказчык скараціўся ў 1,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Аўтобусы патрапілі ў аварыю...

...У "МАЗе" знаходзіліся 44 чалавекі, 19 з якіх, у тым ліку трое дзетак, былі шпіталізаваныя.

Здарэнне адбылося ўвечары 14 студзеня: у 19.48 у МНС ад дыспетчара хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтобуса на аўтадарозе Р-58 Мінск — Мядзел паблізу вёскі Лускава Мінскага раёна. Да месца здарэння былі накіраваны больш за 40 адзінак тэхнікі: МНС і брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.

РОЗГАЛАС

— Высветлілася, што аўтобус "МАЗ", рухаючыся па маршруце Паставы — Мінск, з'ехаў у кювет і перакуліўся на бок. У ім знаходзіліся 42 пасажыры, кіроўца і экскурсавод. Усе яны самастойна выбраліся з салона. Транспарт быў арандаваны для турыстычнай паездкі работнікаў аднаго са сталічных прадпрыемстваў і членаў іх сем'яў, — распавялі падрабязнасці здарэння ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

У бальніцы брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі, аўтамабілямі медыцынскай службы МНС былі дастаўлены 34 пасажыры. Паводле інфармацыі, атрыманай ад медыкаў, шпіталізацыя спатрэбілася 19 пацярпелым, у тым ліку тром дзецям. Астатнія пасажыры былі адпраўлены ў Мінск іншым аўтобусам прадпрыемства, якому належаў і "МАЗ", што трапіў у аварыю. З дапамогай 25-тоннага крана аўтобус паставілі на колы работнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння. Расследаваннем прычын і абставінамі дарожна-транспартнага здарэння займаецца ДАІ Мінскага раёна.   ...Паводле інфармацыі Гродзенскай абласной дзяржаўтаінспекцыі, гэта здарылася з аўтобусам "Брэст—Ліда" прыкладна ў 50 кіламетрах ад райцэнтра.

За рулём "МАЗ — 256170" , які належыць лідскаму аўтапарку № 2, быў кіроўца з 39-гадовым стажам, у салоне знаходзілася 6 пасажыраў. Паводле ацэнкі ДАІ, у складаных пагодных умовах снегападу кіроўца няправільна выбраў хуткасць руху, з'ехаў у левы кювет і ў выніку аўтобус лёг на дах. Пацярпелі дзве жанчыны. Як засведчылі пасажыры, за хвіліны да аварыі, на ўчастку перад закругленнем дарогі, кіроўца спачатку абагнаў легкавую машыну, а пасля фуру. Пасля чаго, вяртаючыся на сваю паласу руху, не ўтрымаў аўтобус.

Сяргей РАСОЛЬКА, Барыс ПРАКОПЧЫК.

←В Бресте ГАИ вместе с театром кукол борются с детским дорожно-транспортным травматизмом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика