Брэсцкая міліцыя змагаецца з онлайн-прастытуцыяй

Источник материала:  
16.01.2012 17:07 — Новости Общества

Брэсцкая міліцыя змагаецца з онлайн-прастытуцыяй

Еўрарадыё
Дзеля гэтага міліцыянты папрасілі дапамогі ў брэстаўчанаў.

Сайт абласной міліцыі паведамляе, што “ў нашыя суровыя будні некаторыя не вытрымліваюць”. Міліцыянты паведамляюць пра шкоду ад платных паслугаў “онлайн-мятлікаў”: падзенне маралі, венерычныя захворванні.

Па звестках міліцыянтаў, за 2011 год да адказнасці былі прыцягнутыя 35 жыхарак і жыхароў Брэсцкай вобласці, якія прапаноўвалі сваё цела за грошы. Некаторыя з іх працавалі онлайн.

Міліцыянты просяць паведамляць пра факты онлайн- і офлайнавай прастытуцыі. 
←Вышел указ о доплатах и перерасчете пенсий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика