У Шаркаўшчыне пад следчы камітэт забіраюць музычную школу
14.01.2012 23:12
—
Новости Общества
У Шаркаўшчыне пад следчы камітэт забіраюць музычную школу
Ужо некалькі дзён настаўнікі музычнай школы, дзеці і іх бацькі знаходзяцца ў заклапочаным і нявызначаным стане. Прычына таму - мясцовыя ўлады выганяюць іх з памяшкання дзеля таго, каб размясціць там Следчы камітэт.
Настаўнікі Шаркоўшчынскай музычнай школы, вучні, бацькі і іншыя жыхары пасёлка занепакоены тым, што ў перыяд маразоў і халадоў застаюцца амаль выкінутымі на вуліцу. Прыдатнае памяшканне для іх яшчэ не знайшлі, а ўжо патрабуюць вызваліць памяшканне, у якім дзеткі навучаліся некалькі дзесяткаў год. Музычная школа знаходзілася ў цэнтры пасёлка, непадалёк ад аўтастанцыі, таму яе наведвалі і вучні з раёна.
Зараз некаторыя бацькі з раёна кажуць, што калі музычную школу перанясуць кудысьці на ўскраіну, то іх дзеці проста перастануць наведваць яе. Не кожная сям’я мае свой аўтамабіль, каб давезці дзіця, а расклад руху гарадскіх аўтобусаў незаўжды ім падыходзіць.
Тут усё ўзаемазвязана: будзе ў школе мала дзетак – у настаўнікаў будзе малая нагрузка, адсюль – малыя заробкі. Некаторыя настаўнікі ўвогуле знаходзяцца ў роспачы, што пры дадзеных абставінах могуць згубіць працу. А што ўжо казаць пра творчасць і духоўнасць?
Няўжо, каб размясціць Следчы камітэт, трэба выганяць дзяцей з ужо абжытага памяшкання толькі таму, што яно знаходзіцца побач з памяшканнем мясцовай міліцыі? Няўжо для працаўнікоў дадзеных органаў больш не знайшлося ў пасёлку месца?