У Беларусi парадак размеркавання тарыфных квот на ўвоз мяса застанецца ў 2012 годзе нязменным

Источник материала:  

Парадак размеркавання тарыфных квот на ўвоз мяса застанецца ў Беларусi ў 2012 годзе нязменным. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання Беларусi, каменцiруючы пастанову Саўмiна № 28 ад 10 студзеня 2012 года.

Згодна з дакументам, з 1 студзеня па 1 жнiўня 2012 года 100 працэнтаў тарыфных квот на ўвоз у Беларусь ялавiчыны, свiнiны i свiнога трымiнгу, мяса i харчовых субпрадуктаў свойскай птушкi размяркоўваюцца прапарцыянальна заяўленым аб'ёмам памiж юрасобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя заявiлi аб патрэбнасцi ў выкарыстаннi тарыфных квот для ўласнай вытворчасцi.

Размеркаванне з 15 верасня 2012 года тарыфных квот на ўвоз ялавiчыны, свiнiны або птушкi, не выкарыстаных на 1 жнiўня гэтага года, будзе адбывацца на аснове заяў удзельнiкаў знешнегандлёвай дзейнасцi, якiя атрымалi частку тарыфных квот да 1 жнiўня гэтага года.

У Мiнсельгасхарчы ўдакладнiлi, што, згодна з рашэннем Камiсii Мытнага саюза, тарыфная квота на 2012 год на ўвоз свiнiны са свiным трымiнгам складае 60 тыс.т, ялавiчыны — 5 тыс.т, на мяса i субпрадукты птушкi — 15 тыс.т. Памер квот застаўся на ўзроўнi 2011 года.

Дзяржаўнаму мытнаму камiтэту ў адпаведнасцi з пастановай даручана забяспечыць змяшчэнне ялавiчыны, свiнiны i птушкi, увозiмых у 2012 годзе на тэрыторыю Беларусi ў рамках тарыфных квот, пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання.

←В Гомеле Полякова и Непомнящих отпустили из ОВД без составления протокола

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика