У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

Источник материала:  
12.01.2012 15:50 — Новости Общества

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

Сёння, 12 студзеня, у Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад. Падобнай падзеі ў горадзе не здаралася больш за 20 гадоў.

Новы сад мае №7 і называецца “Казка”. Знаходзіцца каля СШ №14. Учора ў дзіцячым садзе ішлі апошнія прыгатаванні да ўрачыстага адкрыцця, запланаванага на 12 студзеня. Але загадчыца Алена Платонава знайшла некалькі хвілін, каб расказаць пра сваю ўстанову.

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”
На лесвіцы

Сад разлічаны на 230 дзяцей. У ім будуць працаваць 12 груп: ясельныя, другія малодшыя, сярэднія, старэйшыя – усіх па тры. Ужо адбыўся бацькоўскі сход, групы ўкамплектаваныя. Па словах Алены Платонавай, наведваць яго змогуць дзеці з усяго горада – ён не замацаваны за жыхарамі пэўнага мікрараёна.

Новы будынак трохпавярховы. У ім ёсць усе памяшканні, неабходныя для выхавання і навучання дзяцей: пакоі для гульняў і заняткаў, спальні, фізкультурная і трэнажорная залы, басейн, медыцынскі блок, для творчага развіцця – музычная зала. Плануецца камп’ютарны клас. У харчовым блоку – сучаснае абсталяванне, халадзільныя шафы дазваляюць рэгуляваць тэмпературу захоўвання прадуктаў.

Трэнажоры ўжо распакаваныя.

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

У групах:

У харчовым блоку:

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

На пляцоўках каля сада – новыя гушкалкі, горкі, арэлі на спружынах, спартыўнае абсталяванне, цэлы “мікрараён горада” з вуліцамі і знакамі дарожнага руху.

На пляцоўках.

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

"Мікрараён горада", дзе можна вывучаць правілы дарожнага руху:

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

Спартыўная пляцоўка:

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”

Сад пачалі будаваць напрыканцы 2007 года. Асноўныя будаўнічыя работы выканалі за 2010-2011 гады. Генеральны падрадчык – “Будаўнік-197”, дырэктарам якога з’яўляецца Пётр Сянько.

Па словах начальніка аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іны Драпезы, новыя дзіцячыя сады ў горадзе доўга не будаваліся. Больш за 20 гадоў таму адкрыўся сад №35 па вуліцы Міру. Пасля таго ў горадзе з’явіліся мікрараёны №6, №10, №4, цяпер забудоўваецца мікрараён №11. Патрэба ў дзіцячых садах застаецца. Паводле інфармацыі сектара арганізацыйна-педагагічнай работы і дашкольнай адукацыі аддзела адукацыі, у чарзе на сад стаяць амаль 800 чалавек. 

←Беларусь заинтересована в создании с Индией научно-образовательного консорциума

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика