Віцебскі губернатар патрабуе павялічыць заробак да $500 да канца года
12.01.2012 16:32
—
Новости Общества
Віцебскі губернатар патрабуе павялічыць заробак да $500 да канца года
![Віцебскі губернатар патрабуе павялічыць заробак да 0 да канца года](http://www.21.by/pub/news/2012/01/1326377042444253.jpg)
Зараз, па звестках Косінца, сярэдні заробак у вобласці складае $280.
Акрамя таго, Косінец запатрабаваў да канца года павялічыць прадукцыйнасць працы ў два разы. Старшыня аблвыканкама загадаў правесці скарачэнне штату на прадпрыемствах і арганізацыях, а таксама заявіў, што да канца года не павінна застацца стратных прадпрыемстваў.
Старшыня аблвыканкама патрабуе скараціць энэргазатраты на 10%, матэрыялаёмістасць на 5%, давесці рэнтабельнасць да 10%. Ён загадаў засноўваць новыя вытворчасці ў малых гарадах, наладзіць экспарт будаўнічых паслуг. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы павінны быць 700 грамаў, свіней – 650 грамаў, а надоі малака – 5000 кілаграмаў з адной каровы.
“На першы погляд звышнатуральных патрабаванняў не выказана. І тым не менш, сказанае павінна быць арыенцірам у далейшай рабоце кожнага прадпрыемства”, - каментуе патрабаванні Косінца рэдактар шаркоўшчынскай раёнкі Эдуард Корсак.