У сталоўцы Брэсцкага гарвыканкаму прадаюць таннае мяса "для сваіх"
11.01.2012 10:26
—
Новости Общества
У сталоўцы Брэсцкага гарвыканкаму прадаюць таннае мяса "для сваіх"
ЕўрарадыёСвіныя і ялавічныя вырабы тут прапаноўваюць у 2-3 разы танней, чым на рынку.
Напрыклад, сярэдні кошт на кірмашах гораду за кілаграм свіной пячонкі - 30-35 тысячаў рублёў, у гарвыканкаме ж - менш за 11. Таксама ў сталоўцы прадаюць свіныя ногі, вушы, хвасты і г.д. Гэтыя прадукты без праблемаў можна адшукаць на брэсцкіх прылаўках, але ўдвая даражэй, чым у гарвыканкаме.
Закупіцца "па-чыноўніцку", праўда, атрымаецца не ва ўсіх жыхароў гораду. Уваход ва ўстанову ахоўваюць міліцыянты. На ўваходзе вісіць абвестка, што прайсці ўсярэдзіну можна па службовым пасведчанні ці па пашпарце пры папярэднім запісе.