“Еўраопт” у Гродне зачынілі эпідэміёлагі
10.01.2012 20:47
—
Новости Общества
“Еўраопт” у Гродне зачынілі эпідэміёлагі
Гіпермаркет “Еўраопт”, які напярэдадні новага году адчыніўся непадалёк ад гродзенскага чыгуначнага вакзала, праз тыдзень спыніў працу. Па горадзе пайшлі чуткі пра пакупнікоў, якія нібыта атруціліся набытымі ў новай краме прадуктамі.
За каментаром “Твой стыль” звярнуўся да галоўнага ўрача Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Зоі Вацлаваўны Кулешы:
- Ніякіх атручванняў не было. У гэтай новай краме перад адкрыццём недастаткова якасна была праведзена прыборка памяшкання. Таму было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў. Крама была зачынена 6 студзеня. У дадзены момант туды выехаў наш спецыяліст. Калі недахопы выпраўлены – “Еўраопт” адновіць працу.
Гіпермаркет сапраўды адчынялі ў спешцы. У апошнія гадзіны вешалі шыльду, нешта дараблялі. Тыя, хто прыйшоў у прызначаны для адкрыцця час, убачылі на дзвярах паперку з надпісам аб тым, што адкрыццё адкладаецца па тэхнічных прычынах.
Калі гандаль усё ж распачаўся, пакупнікі звярталі ўвагу на напластаванні будаўнічага пылу на падлозе.