«Ехала Каляда з Полацка»
06.01.2012
—
Новости Общества
«ЕХАЛА Каляда з Полацка» — так яно называецца. У ім удзельнічалі студэнты мясцовага ўніверсітэта, якіх аб’ядноўвае гурток «Варган» пад кіраўніцтвам Вольгі ЕМЯЛЬЯНЧЫК.
Як толькі не забаўляла наведвальнікаў моладзь! Зрабіла цэлае прадстаўленне. Прыйшлі маладыя артысты з каляднай зоркай, ды яшчэ з Казою — сімвалам ураджаю, ды Мядзведзем, які ўвасабляе сілу і здароўе.
— Сябруем з універсітэтам даўно, — распавяла загадчык Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Надзея Філатава. — У нас шмат гадоў прахо- дзяць мерапрыемствы калядавання. А цяпер яшчэ адкрылі выстаўку “Святло нашых продкаў”, дзе сабрана прыватная калекцыя газавых лямпаў і ліхтароў студэнта чацвёртага курса ўніверсітэта Аляксея Коца, які перапранаўся на свяце ў Казу і так удала яе паказаў. А назва свята “Ехала Каляда з Полацка” — гэта радкі з мясцовай песні. Моладзь паказала абрады, якія раней у нас бытавалі…
Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»