ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Рэферэндум па рускай мове ў Латвіі прызначылі на 18 лютага

ЦВК Латвіі прызначыла правядзенне рэферэндуму аб наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай на 18 лютага. Рэферэндум будзе праводзіцца ў адзін дзень з 7 раніцы да 10 гадзін вечара без прывязкі да выбарчых участкаў. Для ўступлення паправак у сілу "за" павінна прагаласаваць не меней за палову латвійцаў.

Брытанскія эканамісты палохаюць: зона еўра блізкая да развалу

Фінансавая сітуацыя ў зоне еўра сур'ёзна пагоршыцца сёлета, калі ўзмоцніцца тэндэнцыя да яе развалу. З такім прагнозам выступіў у ўплывовы брытанскі аналітычны Цэнтр эканамічных і дзелавых даследаванняў.

"Цяперашні год здольны стаць пунктам адліку краху еўразоны", — падкрэсліваецца ў даследаванні. На думку спецыялістаў Цэнтра, працэс развалу зоны еўра "можа заняць цэлае дзесяцігоддзе". "Мы на 99% упэўнены, што адзіная еўрапейская валюта знікне праз 10 гадоў, — адзначаецца ў дакуменце. — Пры гэтым 2012 год стане ключавым у гэтым працэсе, калі зону еўра пакінуць Грэцыя і Італія".

Тым часам тэлерадыёкампанія BBС працытавала кіраўніка Цэнтральнага банка Грэцыі Георгіаса Правопуласа, які заявіў, што выхад краіны з еўразоны і вяртанне нацыянальнай валюты — драхмы — стане "поўным фінансавым кашмарам". Ён аспрэчыў інфармацыю пра тое, што цэнтрабанк Грэцыі нібы распарадзіўся пачаць друкаваць драхмы. "Я ўпэўнены, што грэкі мабілізуюць усе свае сілы для таго, каб застацца ў зоне еўра", — падкрэсліў Правопулас.

У Літве робяць больш жорсткімі ўмовы гандлю алкаголем

У 2012 годзе ў Літве скароціцца колькасць начных бараў, а ў тых барах, дзе гандлююць толькі алкаголем, будзе забаронены начны гандаль — такім чынам, у новым законе аб кантролі за алкаголем літоўскія заканадаўцы вырашылі зраўняць гандаль алкаголем у крамах і пунктах грамадскага харчавання, перадаюць інфармагенцтвы.

У Літве ў крамах з 22.00 і да 8.00 алкаголь не прадаваўся і раней, але з Новага года і прадпрыемствы грамадскага харчавання могуць гандляваць алкагольнымі напоямі ў начны час толькі ў адкрытай тары ці ў разліў, але не на вынас. Акрамя таго, забаронена разліваць піва, сідр, сумесь піва з безалкагольнымі напоямі, алкагольныя кактэйлі ў пластмасавыя бутэлькі ёмістасцю больш за 1 л.

Пры гэтым заканадаўцы пакінулі да 2016 года без змен гандаль моцным алкаголем на бензакалонках і не паднялі планку ўзросту для тых, хто можа ўжываць алкаголь — у Літве алкаголь дазволена прадаваць асобам з 18 гадоў.

←В 2012 году на селе будет введено более 1 тыс. жилых помещений для нуждающихся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика