Кар'ера і фінансы ў год чорнага Дракона

Источник материала:  

Як сцвярджае астролаг Уладзімір ВАСЮК, наступны год дасць магчымасць добра зарабляць тым, хто ад мар і фантазій пяройдзе да канкрэтнага дзеяння і прыкладзе для рэалізацыі сваіх мэт належныя намаганні.

Нягледзячы на чарговую хвалю сусветнага крызісу, якая для многіх звузіць магчымасці атрымаць істотны прыбытак, той, хто сапраўды хоча зарабляць грошы, — абавязкова атрымае такую магчымасць. Галоўнае — не пераацэньваць сябе і хутка рэагаваць на змяненне сітуацыі, карацей кажучы, адпавядаць моманту і абстаноўцы, а не намагацца перайначыць іх пад сябе.

Кар'ера і фінансы ў год чорнага Дракона— Наступны год будзе перыядам дыктату працадаўцы, — папярэджвае Уладзімір Васюк. — Больш за тое, з улікам фінансава-эканамічнай сітуацыі можна сцвярджаць, што ў бліжэйшыя дванаццаць месяцаў у кожнага працадаўцы з'явіцца багаты выбар прэтэндэнтаў на працаўладкаванне з ліку кваліфікаваных кадраў.

Асаблівае значэнне ў надыходзячым годзе набудзе ўменне скарыстацца спрыяльным момантам. Скажам, калі вам выпадзе шанц палепшыць матэрыяльны дабрабыт, памятайце, што другога такога шанцу за ўвесь год можа больш і не трапіцца. Трэба "каваць жалеза, пакуль гарачае".

Галоўнай небяспекай 2012 года стане ўнікальная спакуса, якой змогуць пазбегнуць толькі вельмі моцныя духам асобы, — спакуса зрабіць матэрыяльныя каштоўнасці самамэтай. А вось праяўляцца яна можа ў крайнасцях. Для адных крайнасць будзе прыхаваная ў занадта лёгкіх грошах. ("Вельмі часта ў людзей, якія пачынаюць хутка, лёгка і шмат зарабляць, псуецца характар і адносіны з навакольнымі, — тлумачыць астролаг. — Грошы становяцца мэтай жыцця і падмяняюць сабой іншыя чалавечыя каштоўнасці"). У другіх крайнасць праявіцца ў недахопе сродкаў. Грошы і маёмасць пачнуць хутка "выслізгваць з рук", і як вынік, захаванне належнага матэрыяльнага становішча стане для такіх людзей самамэтай.

— У бліжэйшыя дванаццаць месяцаў грошы не павінны стаць для чалавека галоўным аб'ектам памкненняў, — падкрэсліў Уладзімір Васюк. — Інакш на змену дасягненням і перамогам у матэрыяльна-фінансавай сферы можа прыйсці крах. Важна разглядаць грошы як сродак вырашэння праблем і задач, а не як сэнс жыцця. Трэба, каб не грошы кіравалі вамі, а вы — грашыма.

Год "камандных гульняў"

2012-ы будзе годам якасці, у тым ліку ў кар'еры і працы, а таксама — годам "камандных гульняў", дзе галоўнае значэнне набывае псіхалагічная і прафесійная цэласнасць калектыву. Разумны кіраўнік у год Дракона будзе больш клапаціцца аб зладжанасці працы падначаленых, чым аб іх індывідуальным прафесійным прагрэсе і росце. А вось творцы-адзіночкі, якія прывыклі арыентавацца толькі на сябе, сутыкнуцца з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў пабудове кар'еры.

— Калі вы разлічваеце на поспех і прафесійны рост, то вам варта зразумець, што калектыўны, камандны стыль працы значна паскорыць ваша прасоўванне па кар'ернай лесвіцы, — адзначыў астролаг. — У 2012-м кіраўнікі будуць падбіраць сабе тых падначаленых, якія забяспечаць перавагі камандзе ў цэлым. Падначаленым у наступным годзе варта асаблівую ўвагу надаваць фарміраванню добрых, псіхалагічна камфортных стасункаў з калегамі. Ад таго, ці зможаце вы знайсці з імі агульную мову, наўпрост залежаць ваш прафесійны рост, поспехі і дасягненні ўсёй арганізацыі.

Па словах Уладзіміра Васюка, адным з асноўных фактараў прафесійнага росту ў год Дракона будзе адказнасць, усведамленне свайго месца і ролі ў працоўным калектыве, памножанае на гатоўнасць выконваць гэтую ролю на высокім узроўні.

— У наступным годзе ўсе мы будзем свайго роду артыстамі, — паабяцаў астролаг. — Добры артыст ад дрэннага тым і розніцца, што не толькі дасканала ведае сваю ролю, але і ўмее выканаць яе так, каб максімальна поўна праявіць сябе.

Скараціць дарогу да шчасця

Наступны год надзвычай спрыяльны для адукацыі і самаадукацыі — у самым шырокім сэнсе. А тыя, хто лічыць, што яму няма чаму вучыцца, — асуджаныя на няўдачу.

Цікава, што вывучэнне станоўчага вопыту можа стаць найважнейшым фактарам поспеху і на любоўным фронце.

— Не бойцеся пытацца ў тых, хто пражыў шчаслівае жыццё, стварыў гарманічную сям'ю і моцны шлюб, як у іх гэта атрымалася, — раіць астролаг. — Назапашваць станоўчы вопыт іншых людзей — значыць стварыць трывалы заслон непрыемнасцям і праблемам. Памятайце класіка: "усе пары шчаслівыя аднолькава і няшчасныя па-рознаму". Новы год дапаможа скараціць дарогу да шчасця, вывучаючы досвед іншых, шчаслівых людзей.

Звяртаем увагу на тое, што вывучэнне чужога станоўчага досведу можа спатрэбіцца і для ўмацавання здароўя.

— У год Дракона ніхто, акрамя вас саміх, не ў сілах надаць арганізму імпульс аздараўлення, ніхто, акрамя вас саміх, не ў сілах пазбавіць вас ад хвароб. Доктар можа паказаць шлях збавення ад хвароб, але агульны стан здароўя будзе залежаць ад вашага ладу жыцця. І наступныя дванаццаць месяцаў вельмі спрыяльныя для сур'ёзных перамен у гэтым кірунку. Самае галоўнае — адказна паставіцца да здароўя, вытрымліваць рэжым — рэгулярна рабіць перапынкі ў працы, правільна харчавацца. Бізуном 2012 года будуць кішэчныя інфекцыі, праблемы са стрававальнай сістэмай, таму людзі, схільныя да такога роду праблем, павінны быць асабліва асцярожнымі з ежай.

←В Солигорском районе прошла благотворительная акция "Новогодний сюрприз"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика