Як будуць хадзіць аўтобусы ў Новы год
У Маладзечне гарадскія маршруты аўтобусаў 31 снежня будуць працаваць па скарочаным графіку. У Вілейцы – як звычайна. А ў Валожыне ўвогуле не будуць хадзіць.
Паводле інфармацыі з аўтобусных паркаў і станцый рэгіёна, у кожным райцэнтры рух гарадскога грамадскага транспарта ў святочныя дні наладзяць па-свайму.
У Маладзечне 31 снежня аўтобусы будуць хадзіць па горадзе толькі да 22.00. А 1 студзеня выйдуць на маршруты ў 7.00-8.00. Аўтобус №4 пачне працаваць у 6.45.
У Вілейцы 31 снежня будзе дзейнічаць звычайны расклад руху. Паводле яго, апошні аўтобус, “адзінка”, у 22.50 прыедзе ў гараж. 1 студзеня – як звычайна ў нядзелю. Але на маршрутах №№1, 3, 4 адправяцца па адной машыне (звычайна – па дзве).
Паводле папярэдняй інфармацыі, па звычайным графіку выхаднога дня будзе працаваць 31 снежня і 1 судзеня аўтобус у Мядзеле: у 7.30 – першы рэйс, у 19.40 – апошні.
У Смаргоні 1 студзеня адмяняюцца ўсе рэйсы гарадскіх аўтобусных маршрутаў, а таксама экспрэсныя 8э і 9э. Маршрут №14э “мікрараён Усходні–Карані” пачне працаваць у 7.30 – у гэты час аўтобусы адправяцца з Усходняга і з Каранёў і здзейсняць за дзень па 24 рэйсы. Маршрут №2э “Чыгуначны вакзал–Камінскага” пачне працаваць ў 7.15. Маршрут №7 “аўтапарк №17–Усходні” – у 18.55.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Ашмянах 31 снежня і 1 студзеня аўтобус будзе хадзіць, як у звычайныя выхадныя дні.
У Астраўцы пакуль што няма гарадскога грамадскага транспарта.
У Валожыне 31 снежня гарадскі аўтобус хадзіць не будзе: у суботу ў яго заўсёды выхадны. 1 студзеня – па звычайным графіку нядзелі: ад 7.20 да 12.12.
Святлана ЦІШКО.