Міністры павіншавалі дзяцей
Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка 22 снежня павіншаваў з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым выхаванцаў Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната.
Дзеці і педагогі да свята падрыхтавалі прадстаўленне з дзвюх частак: тэатралізаваную казку і канцэрт.
Кожнаму выхаванцу міністр Уладзімір Вашчанка ўручыў набор цукерак у каробцы ў выглядзе пажарнай машыны.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка 22 снежня павіншаваў са святамі выхаванцаў Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната.
Напрыканцы свята адбылася дыскатэка з гульнямі і віктарынамі, удзельнікі якой атрымоўвалі прызы, якую падрыхтавалі работнікі Міністэрства.
Па словах дырэктара школы Арцёма Балабана, дзеці былі вельмі задаволеныя.
У школе-інтэрнаце на сёння – 63 выхаванцы ад васьмі да 18 гадоў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з’яўляецца шэфамі Чэхаўшчынскай школы-інтэрната на працягу 11 гадоў.
Міністр культуры Павел Латушка ў гэты ж дзень наведаў Вілейскую школу-інтэрнат.
Святлана ЦІШКО.
Фота 112.by.