30 снежня з Віцебска і Полацка ў Глыбокае і Паставы можна будзе даехаць хуткасным дызель-цягніком
26.12.2011 14:52
—
Новости Общества
30 снежня з Віцебска і Полацка ў Глыбокае і Паставы можна будзе даехаць хуткасным дызель-цягніком
Westki.info30 снежня Беларуская чыгунка прызначае хуткасны дызель-цягнік Полацк - Крулеўшчына - Паставы.
З Полацка дызель адпраўляецца а 17:15, у Паставы прыбывае а 20:10. Спыняецца ў Фарынаве (17:34), Ветрыне (17:42), Палевачах (18:04), Падсвіллі (18:25), Крулеўшчыне (18:46), Глыбокім (19:05), Навадруцку (19:27), Варапаеве (19:41).
На дадатковы цягнік можна паспець з хуткаснага дызеля Віцебск - Полацк, які ў 14:58 адпраўляецца з Віцебска, а ў Полацк прыбывае а 16:42. Дарога з Віцебска да Паставаў зойме пяць гадзінаў.
Кошт праезду ў хуткасных дызель-цягніках разлічваецца па прыгарадных тарыфах. З Полацка да Паставаў - 8.500 рублёў.