Бальніцы, дзіцячыя сады, фермы, дарогі — у плане бюджэтных выдаткаў Брэстчыны наступнага года

Источник материала:  
25.12.2011 14:03 — Новости Общества

Бальніцы, дзіцячыя сады, фермы, дарогі — у плане бюджэтных выдаткаў Брэстчыны наступнага года


Штоквартальную прэс-канферэнцыю для рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін СУМАР прысвяціў вынікам года, да канца якога застаюцца лічаныя дні, і перспектывам на год наступны. Пераднавагодняя сустрэча з прадстаўнікамі СМІ адбылася ў пашыраным фармаце, на яе былі запрошаны кіраўнікі аддзелаў і ўпраўленняў аблвыканкама, а таксама студэнты аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Перш чым адказваць на пытанні, губернатар зрабіў грунтоўны ўступ, дзе агучыў асноўныя лічбы, з якімі вобласць завяршае год, расказаў аб набытках, абазначыў праблемы. На самым пачатку Канстанцін Сумар адзначыў, што скептыцызм насельніцтва наконт таго, як улада зможа вырашыць праблемы апошняга часу, пайшоў на спад. Найбольш актуальныя з гэтых праблем — рост цэн, сітуацыя на валютным і спажывецкім рынках, крэдытаванне, будаўніцтва жылля, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Паводле слоў кіраўніка вобласці, самыя вострыя моманты з абазначаных тэм паступова ўрэгуляваны. Народнагаспадарчы комплекс вобласці развіваецца стабільна, напрацавана патрэбная база для ўпэўненага ўступлення ў новы год.

Паводле вынікаў 2011 года, вытворчасць валавога ўнутранага прадукту склала 102 працэнты, забяспечана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры каля 30 мільёнаў долараў, паслугамі — 111 мільёнаў. Гэта адпавядае 125 і 119 працэнтам да ўзроўню мінулага года. Калі, напрыклад, летась вобласць прадавала сваю прадукцыю ў 13 краін свету, то сёлета геаграфія пашырылася да 26 краін. Больш за два дзясяткі партнёраў у гэтым спісе жывуць у далёкім замежжы. Аб'ём прамысловай вытворчасці вырас сёлета на шэсць працэнтаў, прадукцыі сельскай гаспадаркі — амаль на чатыры. Ужо чатыры гады вобласць стабільна атрымлівае больш за мільён тон збожжа.

Аб'ём замежных інвестыцый сёлета склаў больш за 170 мільёнаў долараў (прапаноўвалася параўнаць гэтую лічбу з паказчыкам 2002 года — 14 мільёнаў долараў). Асноўная іх доля паступае ў прамысловую галіну. З вялікай павагай згадваўся і прадпрымальніцкі сектар, доля якога ў аб'ёмах прамысловай вытворчасці складае каля 12 працэнтаў, а колькасць паступленняў падаткаў у бюджэт ад прыватнікаў вымяраецца прыкладна 30 працэнтамі.

Аналізуючы сацыяльны блок пытанняў, Канстанцін Сумар звярнуў увагу прысутных на падачу некаторых лічбаў і фактаў у сродках масавай інфармацыі. Толькі лянівае выданне хоць бы раз не агучыла паказчык сярэдняй зарплаты ў Брэсцкай вобласці, які ўяўляе сабой самую меншую лічбу ў краіне. Часам грашаць журналісты параўнаннем з Мінскам, дзе зарплата, як вядома, найвышэйшая. Але на ўзровень зарплаты ў першую чаргу ўплывае доля прамысловасці ў агульнай гаспадарцы рэгіёна. А Брэстчына — вобласць аграрная. У гэтым заключаецца асноўная прычына розніцы ў лічбах. Папярэджваючы пытанне пра бюджэт будучага года, старшыня аблвыканкама адзначыў яго галоўную асаблівасць, якая заключаецца ў тым, што ён бездэфіцытны. Прыкладна 63 працэнты ўсіх расходаў плануецца накіраваць на развіццё сацыяльнай сферы: рэканструкцыю аб'ектаў аховы здароўя, устаноў адукацыі, увод у строй новых. На гэта закладзена ў плане 6,7 трыльёна рублёў.

Адной з асноўных задач назваў старшыня аблвыканкама захаванне будаўнічай галіны. Каб не паўтараць сумны досвед, які ўжо праходзілі ў 90-х гадах, калі будаўнічыя арганізацыі згубілі кваліфікаваныя кадры, а потым давялося з вялікімі цяжкасцямі іх збіраць і навучаць. Зараз для забеспячэння максімальнай нагрузкі магутнасцяў будаўнічага комплексу акцэнт зроблены на пашырэнне экспарту паслуг. Нашы будаўнікі ўзводзяць жыллё, іншыя аб'екты ад Венесуэлы да далёкіх рэгіёнаў Расіі. Але гэта не азначае, што будаўніцтва ў вобласці рэзка скарачаецца. Прыкладна 70% ад усяго жыллёвага будаўніцтва запланавана для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне ўмоў. Каля 40 працэнтаў жылля і надалей будзе ўзводзіцца з дзяржаўнай падтрымкай. Падчас далейшага дыялогу журналісты таксама даведаліся шмат новага.

Ахова здароўя

На наступны год запланавана завяршыць капітальны рамонт карпусоў абласной бальніцы і дабудаваць яе інфекцыйны корпус. На чарзе таксама рэканструкцыя Крывошынскай псіхіятрычнай бальніцы ў Ляхавіцкім раёне. А вось будаўніцтва дзіцячага хоспіса ў абласным цэнтры, на жаль, пераносіцца яшчэ на год.

Адукацыя і спорт

Новыя дзіцячыя садкі будуць узведзены ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне Брэста, у Пінску, Баранавічах, Іванаве, вёсцы Альгомель Столінскага раёна. Таксама плануецца рэканструкцыя дзіцячых устаноў у Столінскім і Пружанскім раёнах. У Лунінцы будзе завершана будаўніцтва басейна, у Століне — фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а ў Бярозе — рэканструкцыя стадыёна.

Заходні абход

У 2012 годзе пачнецца ўзвядзенне дарогі — доўгачаканага Заходняга абходу вакол абласнога цэнтра. Гэтая нітка дарог павінна разгрузіць гарадскія трасы, якія пакутуюць ад затораў, асабліва ў часы пік. З абласнога і рэспубліканскага бюджэту на гэта будуць выдаткаваны 94 мільярды рублёў.

Мадэрнізацыя вытворчасці, імпартазамяшчэнне

Працягнецца маштабная мадэрнізацыя Кобрынскага, Бярозаўскага малочных прадпрыемстваў з тым, каб узровень іх вытворчасці адпавядаў лепшым стандартам. А на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны "Брэст" у наступным годзе адкрыецца вытворчасць тавараў, якія паўплываюць на зніжэнне імпарту. 
←Родственники политзаключенных обратились к главам христианских церквей в Беларуси с призывом о помощи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика