У Маладзечне з'явіліся першыя ахвяры галалёдзіцы
22.12.2011 14:52
—
Новости Общества
У Маладзечне з'явіліся першыя ахвяры галалёдзіцы
Вадзіцель аўто “Фольксваген-Пасат” 20 снежня на дарозе Маладзечна - Валожын не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет, дзе перакуліўся.
Аварыя адбылася ў 8.45 каля Груздава. Вадзіцель і яго жонка моцна не пацярпелі.
Па словах інспектара Маладзечненскай Дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрыя Стасюлевіча, прычына здарэння – галалёдзіца і невялікі вадзіцельскі стаж шафёра: “Мужчына не ўлічыў умовы надвор’я і на закругленні дарогі ўправа не справіўся з кіраваннем – яго вадзіцельскі стаж меншы за два гады”.