РНЕ абвяргае датычнасць да выкрадання актывістак Femen

Источник материала:  
22.12.2011 02:21 — Новости Общества

РНЕ абвяргае датычнасць да выкрадання актывістак Femen

Наша Ніва
Звесткі аб датычнасці РНЕ да выкрадання актывістак Femen з’яўляюцца правакацыяй, паведамляе сайт РНЕ-Беларусь са спасылкай на "ўпаўнаважанага прадстаўніка" гэтай незарэгістраванай арганізацыі, з якім яны скантактаваліся.

"Нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць. Развіваецца найгрубейшая правакацыя, а вось мэта, характар ​​і хто стаіць за гэтым — мы разбярэмся ў найбліжэйшы час", — адзначаецца ў паведамленні.

РНЕ — гэта расійская неанацысцкая арганізацыя, што ўзнікла ў 1990-х. Яе суполкі ўтварыліся і ў Беларусі. Аднак іх публічная дзейнасць затармазілася на пачатку 2000-х пасля забойства яе лідара Глеба Самойлава. Лічыцца, што своеасаблівым інструктарам у суполцы быў Валерый Ігнатовіч — былы баец "Алмаза", якога пасля смерці Самойлава асудзілі за шматлікія злачынствы. Пра арганізацыю падрабязна пісалі на пачатку 2000-х.

Паэт Славамір Адамовіч у 1999-м пранік унутр арганізацыі, каб зрабіць пра яе публікацыю ў "Нашай Ніве". Неўзабаве пасля той публікацыі яго да крыві збілі двое ў пад'ездзе дома, дзе месцілася Рэдакцыя "НН". Перад ягоным прыходам на лесвіцы бачылі дзіўнага чалавека з палачкай. Пасля відавочцы сышліся, што гэта быў Ігнатовіч.

І ў Расіі, і ў Беларусі арганізацыя зменшыла сваю актыўнасць у апошняе дзесяцігоддзе. У 2007-м у Гомелі КДБ арыштаваў двух актывістаў РНЕ і адзін з іх быў асуджаны да турэмнага зняволення за прыналежнасць да незарэгістраванай арганізацыі.

Цікавая дэталь: сайт беларускага РНЕ быў створаны за дзень да прыезду Фемен-істак у Мінск

Цікава, што сайт, які называе сябе "Афіцыйным сайтам беларускай рэгіянальнай арганізацыі РНЕ" запрацаваў 18 снежня, г.зн. за дзень да прыезду Фемен-істак у Мінск. Рассылка пра з’яўленне сайта была зроблена 18 снежня, а 19-га адбыўся эпатажны перформанс у Мінску. Фемен-істкі заявілі, што іх затрымалі людзі, якія прадставіліся міліцыянтамі, правазілі ноч у машынах, а ўранку перадалі асобам, якія вывезлі іх у лес і здзекаваліся.

Са словаў Фемен-істак, тыя называлі сябе РНЕшнікам і фатаграфавалі іх голымі са свастыкамі. 

Абвяржэнне датычнасці РНЕ да выкрадання ўкраінак стаіць адзінай навіной на іх беларускім сайце за 2011 год. Дзейнасць незарэгістраваных аддзяленняў замежных палітычных ці грамадскіх арганізацый у Беларусі забаронена законам.
←Только сморгонскими тракторами огороды не вспашем...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика