Когда в Дубровно восстановят работу ритуально-похоронной службы при ЖКХ?
20.12.2011 16:17
—
Новости Общества
Когда в Дубровно восстановят работу ритуально-похоронной службы при ЖКХ?
Днямі ў малой зале райвыканкама адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў. Абмеркаваны шэраг пытанняў, і ў прыватнасці заслухана справаздача старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Дубровенскага раёна Р.С. Стальчанка “Аб рабоце з пісьмамі і вуснымі зваротамі ветэранаў вайны і працы” і аб падрыхтоўцы да святкавання 25-годдзя стварэння на Дубровеншчыне раённага савета ветэранаў вайны і працы. Як вядома, гэта падзея адбудзецца ў сярэдзіне лютага 2012 года.
У ходзе абмеркавання пытанняў павесткі дня прэзідыума гучала заклапочанасць ветэранаў тым, што УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” спыніла работу групы рытуальна-пахавальных паслуг, і цяпер вельмі многія дубровенцы, асабліва з ліку адзінокіх грамадзян, стаяць перад праблемай арганізацыі пахавання нябожчыкаў.
З просьбай аднаўлення такой паслугі да дырэктара УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” Р.Л. Самажонава тры месяцы назад звярнуліся з пісьмовым зваротам удзельнікі міні-праекту “Дом без адзіноты”. Кіраўнік даў пісьмовы адказ, у якім запэўніваў, што ў бліжэйшы час дзейнасць рытуальна-пахавальнай службы пры райжылкамунгасе будзе адноўлена. Але пакуль усё застаецца па-ранейшаму.
На пасяджэнні прэзідыума райсавета ветэранаў вайны і працы было вырашана звярнуцца з пісьмовым запытам да старшыні раённага выканаўчага камітэта А.І. Лукашова з просьбай пасадзейнічаць у хутчэйшым аднаўленні работы рытуальнай паслугі пры райжылкамунгасе.
Акрамя таго, на пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў былі абмеркаваны кандыдатуры найбольш актыўных старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый да прадастаўлення іх да ўзнагароджання Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога і Дубровенскага раённага выканаўчага камітэтаў, Віцебскай абласной ветэранскай арганізацыі і пярвічнай арганізацыі ветэранаў Дубровенскага раёна.