В Сенно планируют построить зоопарк

Источник материала:  
19.12.2011 16:51 — Новости Общества

В Сенно планируют построить зоопарк

Голас Сенненшчыны
Парк "Трох Герояў" за апошні год прыкметна папрыгажэў. З зарослага гушчару ён паступова ператвараецца ў культурную зону адпачынку. На працягу лета-восені ў парку шчыравалі будаўнічая тэхніка і людзі. За гэты час выразаны і акультураны дрэвы, праведзена санітарная ачыстка тэрыторыі і рэчышча рачулкі. І на гэтым добраўпарадкаванне парку не закончыцца.

Раённыя ўлады маюць наконт яго вялікія планы. На дадзены омант вядзецца работа над архітэктурным праектам па добраўпарадкаванні парку "Трох Герояў". Заказчыкам выступае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Новае аблічча парку нададуць зоны адпачынку, канцэртная пляцоўка, штучны вадаём, дзіцячая пляцоўка, месцы для вынаснога гандлю. Будуць пракладзены новыя пешаходныя дарожкі, абсталяваны лесвічнымі маршамі спускі да вадаёма і рачулкі. Парк упрыгожаць новыя газоны. Любавацца гэтай прыгажосцю можна будзе як днём так і познім вечарам. З гэтай мэтай у парку прадугледжана вулічнае асвятленне. Будзе рэканструяваны і помнік Героям Савецкага Саюза Паўлу Назаранку, Цімафею Святлічнаму і Сяргею Барадуліну, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопні-каў і пахаваны ў брацкай могіле.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стануць ўваходы ў паркавую зону. Іх будзе два. Першы, існуючы, знаходзіцца па вуліцы Савецкай. Другі з,явіцца па вуліцы Кастрычніцкай, з боку гандлёвых радоў.

Аднак пакуль уся гэтая прыгажосць, як кажуць, на паперы. Для яе ажыццяўлення неабходны грошы. Колькі будзе каштаваць праект, спецыялісты агучваць не спяшаюцца. Зразумела адно: раённы бюджэт такіх сродкаў пакуль не мае.

Тым не менш, першапачатковых работ ужо выканана больш чым на 40 млн рублёў. У асноўным за кошт спонсарскай дапамогі. Шэраг раённых прадпрыемстваў і арганізацый , да ліку якіх адносяцца ДРБУ-146, ДЭУ-38, РВЭС, РУП ЖКГ і іншыя, працавалі на будаўніцтве на бязвыплатнай аснове.

Тым часам, улады шукаюць магчымасці для прыцягнення дадатковых сродкаў і адмаўляцца ад планаў не збіраюцца. Наадварот, мяркуецца ў парку пабудаваць міні-заапарк.

←Погода взялась за ум — зима, господа!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика