Актывісткі Femen распрануліся каля беларускага КДБ

Источник материала:  
19.12.2011 11:45 — Новости Общества

Актывісткі Femen распрануліся каля беларускага КДБ

Наша Ніва
19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі Femen правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі "Жыве Беларусь!"

Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной з іх на спіне быў намаляваны Лукашэнка. Яны выкрыквалі "Жыве Беларусь!"

Потым з будынка КДБ выбегла ахова і затрымала відэааператара "НН" Таццяну Гаўрыльчык, незалежнага фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома. Як паведамляюць калегі, магчыма гэта замежная журналістка.

Дзяўчаты з Femen паспелі збегчы.

Наш рэпарцёр перадае, што побач з будынкам КДБ прагульваюцца Някляеў з Дзмітрыевым. Бусік са спецназам і машына ДАІ пад'ехалі праз 15 хвілін пасля акцыі.

Дзяўчатам-украінкам удалося захаваць месца акцыі ў таямніцы. Яны падзяліліся інфармацыяй толькі ў сацыяльных сетках, у выніку чаго журналісты ведалі пра будучую акцыю, а спецслужбы не паспелі зрэагаваць. Каб не даць магчымасці сарваць перформанс, украінкі былі абвесцілі, што адракаюцца ідэі прыезду ў Мінск і правядуць сваю спецыфічную акцыю салідарнасці ў Кіеве. Аднак, як выявілася, іх план быў дзёрзкі.

Актывісткі Femen распрануліся каля беларускага КДБ
Фото: photo.bymedia.net

←В Гродно на местах снесенных ветхих зданий появятся скверы, аллеи и отели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика