Падчас святаў з'явяцца дадатковыя электрычкі

Источник материала:  
16.12.2011 08:17 — Новости Общества

Падчас святаў з'явяцца дадатковыя электрычкі


Беларуская чыгунка вызначыла рэжым курсіравання прыгарадных цягнікоў у святочныя і перадсвяточныя дні ў снежні і студзені.

Паводле інфармацыі Мінскага аддзялення, на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Асіповічы, Мінск — Баранавічы, Мінск — Орша ён будзе наступным. 23 і 30 снежня, 6 студзеня — як па пятніцах, 24 і 31 снежня, 7 студзеня — па раскладзе суботы, 1 і 8 студзеня — нядзелі.

У вышэйназваныя дні з'явіцца шэраг дадатковых электрацягнікоў. Так, 23 і 30 снежня, 6 студзеня гэта будуць прыгарадныя цягнікі: Мінск — Аляхновічы (адпраўленнем у 15.53) і Аляхновічы — Мінск (адпраўленнем у 18.10); Мінск-Пасажырскі — Пухавічы (адпраўленнем у 16.52) і Пухавічы — Мінск-Пасажырскі (18.48). 24 і 31 снежня, 7 студзеня ў раскладзе з'явяцца дадатковыя электрацягнікі: Мінск — Аляхновічы (9.38) і Аляхновічы — Мінск (11.17); Мінск-Пасажырскі — Пухавічы (9.08) і Пухавічы — Мінск-Пасажыскі (12.00); Мінск-Інстытут культуры — Стоўбцы — 10.20) і Стоўбцы — Мінск-Інстытут культуры (12.47); Мінск-Інстытут культуры — Барысаў (10.20) і Барысаў — Мінск-Інстытут культуры (12.25).

1 і 8 студзеня да паслуг пасажыраў дадатковыя цягнікі: Мінск — Аляхновічы (адпраўленнем у 11.59) і Аляхновічы — Мінск (13.53); Мінск — Аляхновічы (15.53) і Аляхновічы — Мінск (18.10); Мінск-Пасажырскі — Талька (12.54) і Талька — Мінск-Пасажырскі (14.49); Мінск-Пасажырскі — Пухавічы (16.52) і Пухавічы — Мінск-Пасажырскі (18.48); Мінск-Інстытут культуры — Стоўбцы (10.20) і Стоўбцы — Мінск-Інстытут культуры (12.47); Мінск-Інстытут культуры — Стоўбцы (11.02) і Стоўбцы — Мінск-Пасажырскі (15.34); Мінск-Інстытут культуры — Барысаў (10.20) і Барысаў — Мінск-Інстытут культуры (адпраўленнем у 12.25).

У Маладзечанскім вузле і на ўчастку Орша — Лепель 23 і 30 снежня, 6 студзеня рух прыгарадных цягнікоў будзе арганізаваны як па рабочых днях, 24-25 і 31 снежня, 1, 7-8 студзеня — як па выхадных. Дадаткова будуць прызначаны дызель-цягнікі: 31 снежня — Орша — Чашнікі (адпраўленнем у 7.18) і Чашнікі — Орша (10.03); 1 студзеня — Орша — Лепель (адпраўленнем у 13.44) і Лепель — Орша (адпраўленнем у 17.58).

←Останется ли прежним пенсионный порог и можно ли увеличить пенсию?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика