Zамор'е

Источник материала:  
Не хадзі сюды — змеі!

На Змяіным востраве ў Бразіліі жыве столькі ядавітых змей, што ўлады забаранілі яго наведванне.

Размешчаны на ўзбярэжжы Бразіліі востраў Іlhа dе Quеіmаdа Grаndе мог бы стаць экзатычным сховішчам для стомленых зімовымі халадамі турыстаў, курортам, што радуе гасцей гарачым сонечным надвор'ем і пляжамі. Аднак мясцовыя жыхары нездарма назвалі востраў Змяіным: тут водзяцца самыя небяспечныя віды ядавітых коп'егаловых змей — напрыклад, Gоldеn Lаnсеhеаd, яд якой выклікае хуткае адміранне тканін. Востраў настолькі небяспечны, што ўлады Бразіліі цалкам забаранілі яго наведванне.

Зрэшты, турысты і не рвуцца парушыць забарону — паводле статыстыкі, колькасць змей на востраве вагаецца ад адной да пяці ядавітых асобін на квадратны метр, таму верагоднасць смяротнага зыходу вельмі высокая. Аб Змяіным востраве ходзіць мноства страшных гісторый — напрыклад, пра рыбака, які вырашыў прыстаць да берага Іlhа dе Quеіmаdа Grаndе, быў укушаны змяёй і сышоў крывёй у сябе ў лодцы. Яшчэ больш трагічная доля спасцігла сям'ю вартаўніка маяка: уначы ў адасоблены катэдж на востраве праз вокны запаўзлі змеі, і людзі былі вымушаны ў паніцы ратавацца ад ядавітых гадзюк, прабіраючыся ўначы скрозь лес. Ніхто з іх не выжыў — целы няшчасных пазней былі знойдзены маракамі з прыстаўшага да вострава ваеннага карабля.

Не глядзі ўніз

На гары Цяньмэнь, размешчанай у кітайскай правінцыі Хунань на тэрыторыі аднайменнага парку, уладкаваная незвычайная дарожка для прагулак, якая прыйдзецца даспадобы аматарам вострых адчуванняў.

Zамор'еМала таго, што яна размешчана на вышыні каля 1,2 км над прорвай і цягнецца ўздоўж адвеснай сцяны на цэлых 70 метраў, дык яшчэ і пакрыццё зроблена са шкла. Праўда, шкло мае немалую таўшчыню — у 6 сантыметраў, і наўрад ці варта асцерагацца, што яно праломіцца. Але, мяркуючы па фота, некаторых наведвальнікаў гэта не моцна супакойвае. Дарожка была адкрыта нядаўна і замяніла сабой частку звычайнай, непразрыстай сцежкі, якая, відаць, падалася кіраўніцтву парку недастаткова ўражвальнай.

Кітайцы не першыя, хто зрабіў падобны падарунак для аматараў вострых адчуванняў. Так, у Вялікім Каньёне ў ЗША з 2007 года дзейнічае атракцыён Skуwаlk, які прапаноўвае наведвальнікам прагуляцца па шкляной арцы, якая "завісае" над каньёнам на вышыні больш за кіламетр — каля 1600 метраў. А ў Чыкага на ўзроўні 103-га паверха (412 метраў) аднаго з хмарачосаў зроблены цалкам празрысты балкон.

"Труннае" ўпрыгажэнне

Знакамітая круглая пірацкая завушніца ў вуху — гэта не проста ўпрыгажэнне. Па-першае, яна ўказвала на той факт, што яе носьбіт як мінімум раз перасякаў экватар. Па-другое, завушніца мела ўтылітарнае значэнне: калі пірат гінуў у моры, залатая завушніца павінна была служыць аплатай яго хаўтур.

Жыццё марскога пірата было небяспечным, а шанцы згінуць невядома дзе ў баі або ў шторме — вельмі вялікімі. Цела загінулага ў моры магло ў ім і знікнуць, а магло быць выкінута на бераг. У гэтым выпадку высакародны пірат разлічваў быць пахаваным па хрысціянскім звычаі, расплаціўшыся за гэта сваёй завушніцай. Чым багацейшым быў разбойнік, тым буйнейшую завушніцу ён меў. Пэўна, звычай гэты сыходзіць каранямі ў старажытнагрэчаскія часы, калі за тое, каб трапіць у царства мёртвых, патрабавалася выплаціць Харону манетку за перавоз. Піраты сваімі завушніцамі жадалі аплаціць хрысціянскія хаўтуры, каб мець магчымасць патрапіць на той свет і паўстаць прад Судом Божым.

←Потерпевшим по делу Коновалова и Ковалева рассылаются копии приговора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика