У навагоднюю ноч чакаецца камфортнае надвор'е

Источник материала:  

У навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца спакойнае і камфортнае зімовае надвор'е – -2-7°С.

Згодна з папярэднім прагнозам у навагоднюю ноч у Беларусі чакаецца спакойнае і камфортнае зімовае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 12 снежня на відэабрыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, тэмпература паветра ў навагоднюю ноч чакаецца мінус 2-7°С, днём 1 студзеня – мінус 1-5°С. Прагназуецца таксама часам невялікі снег.

Сіноптык зазначыў, што такое надвор'е будзе спрыяльнае для правядзення навагодніх святаў. "Надвор'е будзе камфортнае, каб пасля бою курантаў прагуляцца і павадзіць карагоды каля ёлкі на вуліцы",   сказаў Рабаў.

Паводле яго слоў, прагноз апраўдаецца з верагоднасцю 75%.

Паводле БелаПАН.

←В Беларуси открыта благотворительная линия по сбору средств на реабилитацию детей-инвалидов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика