На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”
08.12.2011 15:46
—
Новости Общества
На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”
Телерадиокомпания "Гомель"
На Гомельшчыне ДАІ праводзіць аперацыю “Аўтобус”. Асноўная мэта акцыі – папярэджанне аварый з удзелам грамадскага транспарта – аўтобусаў і маршрутных таксі. З пачатку гэтага года на тэрыторыі вобласці кіроўцы аўтобусаў і “маршрутак” ужо сталі вінаватымі больш як у дваццаці ДТЗ. У іх загінула пяць чалавек і 22 чалавекі атрымалі раненні. Некаторыя з аварый здзейснілі нецвярозыя кіроўцы грамадскага транспарта.
Асноўныя парушэнні – перавышэнне хуткасці, перавозка пасажыраў у салоне звыш усталяванай колькасці, незахаванне рэжыму працы і адпачынку. Парушаюць жа правілы, у асноўным, кіроўцы маршрутных таксі. У кіроўцаў аўтобусаў гарадскіх маршрутаў да іх таксама ёсць цалкам канкрэтныя прэтэнзіі.
Алег Крупскі, кіроўца аўтобуса:
- Кіроўцы маршрутак могуць "падрэзаць" або ўстаць пасярэдзіне прыпынку, не ацэньваючы сітуацыю і не думаючы, што аўтобусу ўстаць няма куды. І хвост у аўтобуса будзе тырчаць на скрыжаванні, напрыклад. Або ўключыць "аварыйку" без патрэбы.
Аперацыя “Аўтобус” працягнецца на тэрыторыі Гомельскай вобласці да 10 снежня.