На маладзечанскім аўтавакзале ўсталявалі тэрмінал па продажы білетаў
07.12.2011 15:56
—
Новости Общества
На маладзечанскім аўтавакзале ўсталявалі тэрмінал па продажы білетаў
Плацежны тэрмінал па продажы білетаў за наяўны разлік усталявалі на аўтавакзале. Пра гэта "РГ" расказала начальнік аўтавакзала Людміла Бастынец.
Праз тэрмінал можна набыць білет на любы рэйс, у тым ліку і папярэдне, за 15 дзён да дня паездкі. Пакуль што прымаюцца купюры 5000 і 10000 рублёў. Рэшту можна пералічыць на аплату камунальных плацяжоў ці мабільнай сувязі.
"Гэта зручна: пасажыр сам бачыць усе магчымыя рэйсы ў патрэбным накірунку і можа выбраць патрэбны", – адзначае Людміла Бастынец.
Паводле яе слоў, у наступным годзе праграмісты абяцаюць дапрацаваць праграмнае забеспячэнне. Разлічвацца будзе магчыма не толькі наяўнымі грашмі, але і безнаяўнымі, пластыкавай карткай. Абяцаюць таксама, што тэрмінал будзе прымаць купюры і вартасцю 1000 рублёў.