Брэсцкае абласное УУС узначальвае беларускамоўны генерал-маёр
07.12.2011 11:30
—
Новости Общества
Брэсцкае абласное УУС узначальвае беларускамоўны генерал-маёр
Прынята лічыць, што людзі ў пагонах найбольш кансерватыўныя ў плане выкарыстання роднай мовы. Але думаць так аказалася памылкай. І якой жа прыемнай памылкай! Генерал-маёр Уладзімір СЫЧЭЎСКІ ўзначальвае Брэсцкае абласное ўпраўленне ўнутраных спраў трэці год. Ён можа выступіць на любым афіцыйным мерапрыемстве па-беларуску. Так было на абласных "дажынках" сёлета ў Бярозе. Уладзімір Васільевіч павіншаваў працаўнікоў вёскі прыгожым, сакавітым родным словам, што выклікала сапраўднае задавальненне і шчырыя ўсмешкі слухачоў.
Раней сустракацца не даводзілася, і, збіраючыся на інтэрв'ю, я думала: мабыць, чалавек мае філалагічную ці блізкую да гэтага адукацыю. Бывае ж так, што ў міліцыю прыходзяць і настаўнікі, і прадстаўнікі іншых прафесій. І гэта аказалася памылкай. Вось што расказаў сам Уладзімір Васільевіч:
— Быў у маёй біяграфіі адрэзачак школьнай працы, але вельмі кароткі. Родам я з Лельчыцкага раёна. Пасля васьмігодкі ў роднай вёсцы скончыў Гродзенскі політэхнічны тэхнікум і атрымаў накіраванне ў Бродніцкую васьмігадовую школу Лунінецкага раёна настаўнікам працы і чарчэння. Адтуль пайшоў у армію. А пасля дэмабілізацыі, пачынаючы з 1981 года, амаль тры дзесяцігоддзі з перапынкам на вучобу заняла служба ў органах міліцыі Гродна і Гродзенскай вобласці. Тут прайшоў шлях ад радавога, старшыны да палкоўніка міліцыі. Усю работу пярвічнага звяна нашай службы — райаддзела — адчуваў уласнымі рукамі, душой і сэрцам. Сем гадоў займаўся следствам, узначальваў крымінальны вышук, працаваў у Свіслацкім, кіраваў Ленінскім райаддзелам.
— Адкуль жа павага і любоў да роднай мовы?
— Ад бацькоў... Ад школьнай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Марыі Дзмітрыеўны Некрашэвіч. Яна навучыла чуць мілагучнасць роднага слова, разумець прыгажосць і прозы, і паэзіі айчынных класікаў. На гэтай аснове, відаць, пазней прыйшлі патрэба чытання, атрыманне задавальнення ад прачытанага. Ну і вялікае значэнне мела тое, што я вучыўся ў беларускай школе. І цяпер памятаю, як пры паступленні ў тэхнікум здаваў уступны экзамен па матэматыцы і даказваў тэарэму па-беларуску. Памятаю і ўсмешку замілавання на твары выкладчыцы, што прымала экзамен.
Падчас работы ў Гродне ў мяне былі добрыя знаёмыя з ліку выкладчыкаў, якія размаўлялі толькі па-беларуску. Камунікацыі з імі давалі патрэбную практыку для падтрымання, так бы мовіць, моўнага тонусу. Цяпер у Брэсце трошкі адчуваецца недахоп гэтага асяродка.
— Стварыць жа такі асяродак у сваім упраўленні вельмі складана?
— Няпроста. Але мы імкнёмся да гэтага. На сваіх святочных мерапрыемствах, урачыстасцях стараемся, каб гучала беларускае слова. А на далейшую перспектыву ставім даволі смелую задачу — правесці, напрыклад, калегію на роднай мове. У сваім упраўленні мы праводзім у жыццё шэраг унутраных праграм — укараняем здаровы лад жыцця, змагаемся з курэннем. Бо, лічу, калі мы даражым аўтарытэтам, прэстыжам работніка міліцыі, то павінны паказваць прыклад насельніцтву, быць трохі наперадзе. Сёння некурэнне — адна з прыкмет цывілізаванасці. І калі зараз паўсюль вядуцца размовы аб магчымых мерах забароны на дым у грамадскіх месцах, то трэба загадзя рыхтавацца да такой работы. Шлях да культуры, здаровага ладу жыцця часам пралягае цераз прымус. І той, хто спрычыніцца да элементаў прымусу, павінен мець на гэта таксама і маральнае права.
— Калі ўжо гаворка зайшла пра культуру, мараль, то, думаю, вы пагодзіцеся з думкай, што вынікам недахопу культуры, выхаванасці, духоўнасці сталі сацыяльна-крымінальныя з'явы апошняга часу. Іх многа. З самых характэрных: у вёсках цяпер часта крыўдзяць старых. Да адзінокай бабулькі можа зайсці, умоўна кажучы, асацыяльны элемент і адабраць грошы, харчы, проста напалохаць. У маёй роднай вёсцы жанчына сталага веку, у якой сусед адбывае другі тэрмін пакарання, сказала, пасутнасці, страшную рэч: "Каб хоць мне памерці, пакуль ён з турмы выйдзе"... З распаўсюджваннем практыкі атрымання крэдытаў вырас цэлы шэраг крэдытных аферыстаў, якія свядома бяруць пазыкі, не збіраючыся плаціць, падстаўляючы тым самым іншых людзей... Шматлікія фінансавыя аферы суайчыннікаў здзіўляюць разнастайнасцю...
— Вядома, так. Кожны этап сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства мае адметную сацыяльна-крымінальную абстаноўку. І тая з'ява, якую вы абазначылі першай, носіць найбольш агідны характар. Вёска старэе, пажылых людзей у сельскай мясцовасці становіцца больш, а маладых, працаздольных — менш. Старыя, адзінокія ўяўляюць сабой самы безабаронны слой грамадства. І часам пажылыя людзі нават баяцца сказаць, што іх нехта пакрыўдзіў.
Ёсць, вядома, пытанні з тымі, хто вяртаецца з месцаў пазбаўлення волі. Пэўная іх частка зусім не рвецца ўладкоўвацца на працу і здабываць у поце хлеб надзённы. Вышэйназваны кантынгент грамадзян мы трымаем пад асаблівым кантролем, ва ўсіх супрацоўнікаў ёсць на гэты конт адпаведныя інструкцыі. Але галоўная крыніца бяды вёсак, якія старэюць, і не толькі іх — п'янства. Вясковыя п'яніцы, людзі, што, не жадаюць працаваць — першыя аматары ўкрасці, падмануць, адабраць гвалтам. Нават калі такіх адзін- два на вёску — гэта загана. Бывае, накіроўваем "самых актыўных" з такіх людзей на нейкі час у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. А наогул сродкаў нямнога, каб ізаляваць чалавека, які атручвае жыццё навакольным. І тут даводзіцца канстатаваць, што заканадаўства не заўсёды паспявае за жыццём. Як і ў астатніх прыкладах, прыведзеных вамі.
А што датычыць недахопу культуры, то гэта ўсё на паверхні. У культурнай традыцыі нашага народа хіба былі калі непавага да старэйшых, прывычка красці, лайдачыць, п'янства, хамства? Ніколі, наадварот, усё гэта асуджалася, высмейвалася, выклікала пагарду. На сваім шляху мы згубілі недзе важныя рэчы. Асабліва ясна адчуваеш, калі сутыкаешся з праявамі амаль штодзённай рэчаіснасці: напрыклад, ідзеш па вуліцы, насустрач — такая прыгожая юная пара; але ад іх не вее рамантызмам, а сыплецца мат ва ўсе бакі. Непрыгожа гэта і няправільна.
— Калі згубілі нешта важнае, то павінны шукаць.
— Так, і найперш з дапамогай выхавання. Іншага проста не дадзена. Нярэдка апошнім часам бываю ў моладзевых калектывах. Нядаўна сустракаўся са студэнтамі Баранавіцкага ўніверсітэта, гаварылі з імі і пра ўзмацненне мер адказнасці за многія дзеянні, і пра паслабленні ў заканадаўстве. Падчас стасункаў з моладдзю адчуваеш вынікі стыхійнай інфарматызацыі грамадства. Інтэрнэт мае вялікія перавагі, але дае доступ да той інфармацыі, якую лепш спажываць сфарміраванай асобе, а не зусім юнаму чалавеку, нават падлетку. Адсюль пачынаюцца многія праблемы, каша ў галаве. А ў процівагу гэтаму не назіраецца ўмелай і маштабнай прапаганды культурных, духоўных каштоўнасцяў.
Вось самы апошні прыклад. Сёння ў мяне на прыёме была дзяўчына, якая сказала, што хоча працаваць у міліцыі. А чым абумоўлена такое жаданне, патлумачыць не здолела. Пытаю: што яна зрабіла па выхаванні цяжкіх падлеткаў? Можа, была валанцёрам у справе дапамогі састарэлым ці з'яўляецца актывістам моладзевага атрада па ахове парадку? У адказ — маўчанне. Высветлілася, што і зрабіць заўвагу таму, хто смеціць на вуліцы, грашыць брыдкаслоўем таксама паненка пасаромелася б. Каб так паводзіць сябе, як я кажу, не абавязкова быць і міліцыянерам, гэта простыя рэчы аказаліся б па сілах студэнту альбо маладому спецыялісту. А калі ўжо хочаш звязаць свой лёс з нашай нялёгкай працай, то трэба мець нейкі ўнутраны стрыжань, калі хочаце, рамантычны парыў, а не толькі жаданне атрымаць стабільную работу і стабільную зарплату.
— Ну, калі ахвотныя ідуць адразу да вас, з кадрамі трэба думаць, праблемы няма?
— Наадварот, праблемы апошнім часам назіраюцца. Па-першае, ідзе значны адток маладых людзей яшчэ на першым этапе — маецца на ўвазе медыцынская камісія. У таго, хто з дзяцінства не вёў здаровы лад жыцця, шанцаў трапіць да нас на службу ўсё менш. Гэта няхай улічваюць патэнцыяльныя прэтэндэнты. Па-другое, вялікія патрабаванні да супрацоўніка вымушаюць многіх шукаць нешта лягчэйшае. Бывае, у раёнах адчуваецца дэфіцыт участковых інспектараў. Цяпер людзі аддаюць перавагу той рабоце, якая гарантуе стабільныя выхадныя, нармаваны рабочы дзень. Мы пакуль што забяспечыць гэтага сваім супрацоўнікам не можам. Акрамя таго, развіццё грамадства дыктуе ўзросшыя патрабаванні да чалавека на нашай службе.
Сёння нам неабыякавыя грамадская думка, аўтарытэт работніка міліцыі, мера даверу грамадзян. А гэта ўсё даецца штодзённай працай, вялікімі намаганнямі. Мы патрабуем ад супрацоўнікаў нефармальных стасункаў з насельніцтвам. Той жа ўчастковы павінен не толькі заходзіць у школу, калі яму распісаны па графіку дзень інфармавання, а бываць там заўсёды, як толькі праходзіць міма. Трэба, каб ён стаў цікавы для педкалектыву і каб яму там было цікава знаходзіцца, размаўляць з вучнямі і, магчыма, бачыць вынік сваіх наведванняў. Гэтак жа і работнікаў Дзяржаўтаінспекцыі трэба, каб мы бачылі не толькі на дарогах, але і ў дварах, дзе поўна машын, дзе транспартныя сродкі запаланілі тратуары і дзіцячыя пляцоўкі. Наіўна думаць, што супрацоўнік ДАІ вырашыць праблему адным сваім з'яўленнем, але шукаць вырашэнне разам з прадстаўнікамі вулічных, дамавых камітэтаў, ЖЭСаў і кааператываў, прапаноўваць варыянты вырашэння — яго справа.