Лепш трэба фізіку ведаць

Источник материала:  

Вучань 8-га класа Побалаўскай сярэдняй школы трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне Рагачоўскай бальніцы з папярэднім дыягназам "атручванне ртуццю". Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, 13-гадовы хлопец паведаміў, што напярэдадні вымяраў тэмпературу ртутным тэрмометрам і выпадкова выпусціў яго ў імбрычак з кіпенем. Выратавальнікі выказалі меркаванне, што, хутчэй за ўсё, юнак наўмысна "павышаў" тэмпературу ці то над парам, ці то непасрэдна ў кіпені. Справа ў тым, што ртуць пасля моцнага награвання імгненна разрывае шкло. Што, верагодна, і адбылося. Тэрмометр разбіўся, і школьнік выліў змесціва імбрычка ў каналізацыю, але маці пра гэта не паведаміў. Раніцай сям'я піла чай, пасля чаго маці выявіла на дне кропелькі ртуці. Хлапчук быў вымушаны расказаць аб тым, што адбылося напярэдадні. Маці адразу ж звярнулася да медыкаў. Як паведаміў галоўны ўрач Рагачоўскай раённай бальніцы Алег Хількевіч, ніякага атручвання ртуццю ў школьніка няма, ён хворы выключна на вострую рэспіраторную інфекцыю. Ад іншых каментарыяў кіраўнік лячэбнай установы ўстрымаўся.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←У города Солигорска и района появился свой флаг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика