РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска замарожаны

У Мінску кошт праезду ў грамадскім транспарце павышаць да канца года не плануецца. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.

"Цяпер пытанне аб павышэнні кошту праезду ў камунальным пасажырскім транспарце сталіцы не разглядаецца. Ні транспартнае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінсктранс", ні "Сталічны транспарт і сувязь" не накіроўвалі адпаведных прапаноў у Міністэрства эканомікі. Пакуль тарыфы на праезд у грамадскім транспарце Мінска замарожаны", — сказаў Валерый Шкуратаў.

Паводле яго слоў, да разгляду злабадзённага для ўсіх пытання транспартнікі сталіцы маюць намер вярнуцца ў 2012 годзе.

Кіроўца МАЗа, гружанага будматэрыяламі, спяшаўся так, што "згубіў" бетонную пліту

РОЗГАЛАСНезвычайнае ДТЗ адбылося раніцай 6 снежня на мінскай кальцавой аўтадарозе. Кіроўца МАЗа, гружанага бетоннымі плітамі, не разлічыў хуткасць, і адна з жалезабетонных канструкцый упала на дарогу і пашкодзіла аўтамабіль, які рухаўся па сустрэчнай паласе.

Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага раёна сталіцы Анастасія Крахціна паведаміла, што ў 8.40 раніцы на з'ездзе з кальцавой на Партызанскі праспект кіроўца МАЗа на павароце не разлічыў хуткасць. Адна з бетонных пліт упала з платформы і пашкодзіла аўтамабіль "Опель", якім кіравала жанчына на сустрэчнай паласе. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Як высветлілася, груз быў не замацаваны. Падняць пліту на платформу ўдалося толькі з дапамогай аўтакрана. Вядзецца разбор, які высветліць, ці перавышаў кіроўца МАЗа хуткасць і чаму не паклапаціўся аб надзейным замацаванні грузу.

У Мінску здзейснены разбойны напад з электрашокерам на кіроўцу

У сталіцы на кіроўцу аўтамабіля, які вырашыў падвезці маладога чалавека, здзейснена разбойнае нападзенне.

— 4 снежня 27-гадовы жыхар Мінскага раёна каля 12 гадзін ночы вяртаўся на сваім аўтамабілі ад брата і ехаў па вуліцы Прытыцкага. На ўзбочыне ўбачыў хлопца, які "галасаваў", і вырашыў яго падвезці, — расказвае прэс-афіцэр Партызанскага РУУС сталіцы Ганна Чыж-Літаш. — Малады чалавек паабяцаў добра заплаціць, і кіроўца адвёз яго на вуліцу Карвата, 78. Падчас разліку хлопец працягнуў кіроўцу 100-тысячную купюру, і апошні дастаў кашалёк, каб аддаць 20 тысяч рэшты. У гэты момант пасажыр нечакана ўдарыў яго ў вока электрашокерам.

Нападнік выхапіў кашалёк, дзе знаходзілася каля 300 тысяч рублёў і дакументы, і знік, а кіроўца звярнуўся ў бліжэйшы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе яму і выклікалі "хуткую". Стан маладога чалавека ацэньваецца як цяжкі: пашкоджаным вокам ён не бачыць.

Заведзена крымінальная справа за разбойнае нападзенне. Міліцыя шукае злачынцу і распаўсюдзіла яго прыкметы. Гэта мужчына еўрапейскай знешнасці, на выгляд 20-25 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русыя, доўгія, сабраныя ў пучок за галавой, быў апрануты ў карычневую куртку да пояса, шэрую байку з капюшонам, чорныя штаны і чаравікі. Усіх, хто што-небудзь ведае пра злачынства, міліцыя просіць звяртацца ў Партызанскае РУУС асабіста або па тэлефоне 230 34 34.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Дэтэктыў хутка закончыўся

Днём зазірнуў у краму вёскі Халоднікі Калінкавіцкага раёна вучань 10-га класа. Як расказала старшыня Даманавіцкага сельсавета Ларыса Зайцава, школьнік, які жыве ў Калінкавічах у прыёмнай сям'і, запатрабаваў грошы ў прадавачкі з дапамогай нажа, які схапіў з прылаўка. 38-гадовая жанчына не разгубілася, пхнула падлетка ў грудзі, сама выбегла з крамы, якую звонку паспела зачыніць. Такім чынам міліцыя затрымала малалетняга злодзея, які сам трапіў у пастку.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←У города Солигорска и района появился свой флаг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика