В Глубоком решали, как удержать молодежь на селе
06.12.2011 12:20
—
Новости Общества
В Глубоком решали, как удержать молодежь на селе
На выязным пленуме райкама прафсаюза работнікаў АПК, які праходзіў на базе ААТ “Залатая падкова”, узнята вельмі важная праблема, без вырашэння якой размова пра далейшае паспяховае развіццё аграпрамысловага комплексу раёна застанецца проста размовай. Маю на ўвазе замацаванне кадраў на вёсцы. Дарэчы, пытанне гэтае ў апошні час актыўна абмяркоўваецца не толькі ў газеце “Беларуская ніва”, але і ў многіх СМІ.
ААТ “Залатая падкова” для правядзення выязнога пленума выбрана не выпадкова. У гэтым удзельнікі мерапрыемства пераканаліся, наведаўшы машынны двор, рамонтную майстэрню гаспадаркі, МТФ “Бабічы”. Як адзначыў дырэктар таварыства Анатоль Пачопка, майстэрня была ўведзена ў эксплуатацыю напярэдадні перабудовы, таму паспелі пабудаваць і нафтабазу. Майстэрня (такіх толькі дзве ў вобласці) разлічана на 50 умоўных рамонтаў. Абаграваецца дровамі – у такарным цэху стаіць печка. Прафсаюзныя лідары аграрыяў наведалі добра аформлены кабінет па ахове працы, раздзявалку, душавую кабінку, якой карыстаюцца механізатары ў летні час. І ўсім, што пачулі і ўбачылі, засталіся задаволенымі.
У швейным цэху гаспадаркі аўтар меў гутарку з маладым спецыялістам Дзінай Ляшкевіч, якая расказала, чым займаецца ў цэху:
—Шыем збрую, уцяпляльнікі на капот для трактароў, чахлы на сядзенні на ўсе машыны і трактары, рукавічкі, спяцоўкі.
У сціслай размове закранулі мы і тэму, якой быў прысвечаны пленум.
—Нарадзілася ў вёсцы, тут выйшла замуж. Рада, што так склаўся мой лёс. У вёсцы і паветра чысцейшае, і людзі лагаднейшыя. Паверце, у горадзе я проста не змагла б і не разумею, чаму моладзі так хочацца гарадскога жыцця. Мае равесніцы, якія таксама выбралі вёску, знаходзяцца цяпер у дэкрэтным адпачынку, таму пагаварыць, цікава правесці час мне ёсць з кім, — шчыра расказвала мая субяседніца.
Слухаў яе, а чамусьці з галавы не ішлі словы Анатоля Пачопкі, сказаныя ім напярэдадні плянарнага пасяджэння: “Мы займаемся конегадоўляй, і нам патрэбны кавалі, а кавалёў – нават аднаго – у нас няма. Таму справай гэтай даводзіцца займацца трэнеру па конным спорце”.
З даклада старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Вячаслава Кажана можна было даведацца пра тое, якія велізарныя сродкі ўкладвае дзяржава ў развіццё аграпрамысловага комплексу. Гаварыў дакладчык і пра ўзвядзенне жылля на вёсцы, паступленне новай тэхнікі, будаўніцтва новых сучасных МТФ з даільнымі заламі, рэканструкцыю старых памяшканняў, пра ўмовы працы і адпачынку вяскоўцаў, якія штогод паляпшаюцца, пра павелічэнне заработнай платы. Так, у сельскай гаспадарцы раёна за дзесяць месяцаў яна склала адзін мільён 187 тысяч. Згадзіцеся, заробак не вялікі, але не такі ўжо і малы.
—Праблема замацавання кадраў на сёння з’яўляецца найбольш вострай у сельскай гаспадарцы, — паступова перайшоў да набалелых пытанняў Вячаслаў Кажан. – Калі не гаварыць на гэтую тэму, не спрабаваць вырашаць яе, то абстаноўка будзе яшчэ складаней.
Чаму маладыя спецыялісты не хочуць звязваць свой лёс з вёскай?
І ўдзельнікі пленума шчыра пагаварылі на гэтую тэму, вызначылі прычыны, па якіх маладыя спецыялісты не вельмі хочуць звязваць свой лёс з вёскай і, адпрацаваўшы вызначаны тэрмін, уцякаюць у гарады. Гэта цяжкая праца, падчас без выхадных, не нарміраваны працоўны дзень, водпуск – пераважна ў зімні час, невысокая заработная плата і многае іншае.
Пазнаёміўшыся ў рэспубліканскай прэсе з сацыялагічнымі даследаваннямі акадэміка Кадырава, паслухаўшы ў радыёперадачы “Сельская раніца” выступленне старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Навумчыка, аўтар чакаў, ці згадаюць выступоўцы яшчэ адну прычыну, па якой моладзь не затрымліваецца ў вёсцы. І прычына гэтая – на думку шаноўных акадэміка і лідара аграрыяў краіны – грубыя, хамскія адносіны да маладых спецыялістаў з боку кіраўнікоў. У своеасаблівым рэйтынгу прычына гэтая аказалася на першым месцы.
Удзельнікі пленума таксама чыталі Кадырава і слухалі Навумчыка.
—На шчасце, высновы сацыялагічнага даследавання для нашага раёна не характэрныя, калі і здараюцца выпадкі грубасці, хамства, то яны, як правіла, адзінкавыя, — зазначыў Вячаслаў Кажан. – Але не гаварыць пра гэта нельга, праблема існуе, і яе не варта замоўчваць.
—Часам нашы кіраўнікі забываюць, што ў іх саміх ёсць дзеці, — прадоўжыла размову юрыст райсельгасхарча Алена Сямёнкіна. – І не крычаць трэба на маладых спецыялістаў, не прыніжаць іх, а проста пагаварыць па-чалавечы, успомніць, што і яны чыесьці дзеці. Мне некаторыя бацькі звоняць і пытаюцца: “Навошта крыўдзіце нашых сыноў і дачок?”.
Алена Пятроўна прывяла прыклад, як розныя кіраўнікі па-рознаму аднесліся да маладога спецыяліста:
—Наташа Смольнік не змагла працаваць у адной гаспадарцы, хадзіла пакрыўджаная, засмучоная, а стала працаваць галоўным заатэхнікам у ААТ “Пятроўшчына” – на вачах ажыла, на твары ўсмешка з’явілася. Маладых трэба падтрымліваць.
Ішла размова на пленуме і пра тое, каго трэба падтрымліваць. Канечне ж, не тых, хто не мае ніякага жадання працаваць, хто ходзіць – пальцы веерам і чакае не дачакаецца, калі можна ўцячы з гаспадаркі, а шчырых, працавітых, сумленных юнакоў і дзяўчат.
Вячаслаў Кажан звярнуўся да старшынь прафсаюзных камітэтаў з такой прапановай: пры стварэнні калектыўных дагавораў у асобны раздзел запісаць права на льготы маладым спецыялістам, і не капеечныя — адна-дзве базавыя велічыні не вельмі памогуць ім матэрыяльна, — а больш важкія сумы.
І на заканчэнне матэрыялу – такая цікавая інфармацыя, якую агучыла на пленуме галоўны спецыяліст сацыяльна-эканамічнага аддзела Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Чумакова:
—На Віцебшчыне ёсць раёны, дзе працэнт замацавання кадраў на вёсцы вельмі нізкі – 7-8%. А на Глыбоччыне – больш за 50%. Гэта добры паказчык.
Тым не менш, дапоўнім мы спецыяліста абкама прафсаюза, у гэтым накірунку яшчэ працаваць і працаваць.