Гродзенская ДАІ выклала “чорны” спіс кіроўцаў
06.12.2011 11:27
—
Новости Общества
Гродзенская ДАІ выклала “чорны” спіс кіроўцаў
Твой стыльНа сайце ДАІ Гродзенскай вобласці з’явілася магчымасць зазірнуць у спіс асобаў, якія прыцягваліся да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення (алкагольнага, наркатычнага і інш.), а таксама за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе ў такім стане.
Звесткі прадстаўлены пакуль толькі за перыяд з 1 студзеня 2010 года да 30 чэрвеня 2011.
Інфармацыя будзе абнаўляцца.
Каб даведацца, ці ўнесена асоба ў "чорны" спіс ДАІ, неабходна ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна і дату яго нараджэння. Гэты рэсурс створаны ДАІ з мэтай прафілактыкі.
Працадаўцы змогуць спраўдзіць інфармацыю пра сваіх падначаленых, бацькі – пра дзяцей і наадварот.