На крылах дабрыні

Источник материала:  
На крылах дабрыні

У капілцы перамог Беларусі на дзіцячым конкурсе песні “Еўрабачанне-2011” з’явілася бронза.

Для таго каб зразумець сэнс песні “Анёлы дабрыні”, з якой выступала Лідзія Заблоцкая, еўрапейскаму гледачу не спатрэбіліся перакладчыкі.

Дзяўчынка вельмі яскрава перадала яе змест. І гэта нядзіўна — яна выступае на сцэне з чатырох гадоў, мае не адну ўзнагароду вакальных конкурсаў. “Вельмі рада, што мне давялося прыняць удзел у конкурсе еўрапейскага маштабу, — расказвае Лідзія. — У музычных іспытах удзельнічаю з самага дзяцінства, аднак на міжнародных выступіла ўпершыню. Цудоўна, што нашы старанні тэлегледачы ацанілі высока.  Нягледзячы на тэндэнцыю галасаваць за вясёлыя, танцавальныя нумары, беларуская лірычная балада “Анёлы дабрыні” не пакінула гледачоў раўнадушнымі. Шчырая ўсмешка, моцны вакал, пранікнёнасць пачуццяў дапамаглі нашай Лідачцы дасягнуць поспеху. Беларусь першай атрымала 12 балаў падчас галасавання. І толькі некалькі разоў апускалася на другі радок рэйтынгу. А калі беларусы аддалі вышэйшы бал Грузіі, якая даганяла нашу краіну, то стала зразумела — артысты з нашай краіны саступяць месца Грузіі і Нідэрландам. І, сапраўды, золата конкурсу атрымалі дзяўчаты з песняй у стылі дыска 70-х “Candy music” (“Салодкая музыка”). Серабро дасталася нідэрландцы Рэйчал Траертс, якая захапіла танцавальнымі рытмамі. А наша Лідзія Заблоцкая, атрымаўшы 99 балаў (вышэйшую адзнаку 12 балаў нашай краіне паставілі тэлегледачы Расіі, Украіны і Малдовы), аказалася на адной ступені з прадстаўніцай Расіі Кацяй Рабавай.

←Наши отношения — это надолго

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика