У суботу-нядзелю Дзяржаўтаінспекцыя дзяжурыць на дарогах рэгіёна
У гэтыя выхадныя дні супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" Міністэрства ўнутраных спраў будуць працаваць на дарогах Вілейскага і Валожынскага раёнаў.
Дзяржаўтаінспекцыя павялічыла па ўсёй краіне шчыльнасць нарадаў па адпрацоўцы нерэгулюемых пешаходных пераходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог, якія найбольш падвяргаюцца рызыцы ўчынення наездаў на пешаходаў, з прыцягненнем максімальнай колькасці супрацоўнікаў і членаў добраахвотных дружын.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, гэта робіцца для эфектыўнага папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і прадухілення парушэнняў Правілаў дарожнага руху як з боку пешаходаў, гэтак і вадзіцеляў.
Традыцыйна супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы (ДПС) будуць арыентаваныя на выяўленне грубых парушэнняў і з боку вадзіцеляў: выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў, выкарыстанне рамянёў бяспекі, фізічны стан падчас ваджэння. Апрача прымянення мер адміністрацыйнага спагнання, будзе праводзіцца актыўная растлумачальная праца з парушальнікамі аб неабходнасці бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.
Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" МУС арганізуюць адпрацоўку Барысава і Барысаўскага раёна, Вілейскага, Валожынскага і Мінскага раёнаў, будуць аказваць дапамогу ў папярэджанні парушэнняў на Мінскай кальцавой аўтадарозе.
Паводле звестак УДАІ МУС, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 19 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі загінулі і 17 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрымана 77 вадзіцеляў. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР прыцягнута 1.052 пешаходы, з іх 475 знаходзіліся на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбіўных элементаў. За няпропуск пешаходаў аштрафавана 285 вадзіцеляў.
Паводле БелаПАН.