Антыснідавыя прыдумкі магілёўскіх студэнтаў праніклі нават у сацыяльныя сеткі
02.12.2011 15:09
—
Новости Общества
Антыснідавыя прыдумкі магілёўскіх студэнтаў праніклі нават у сацыяльныя сеткі
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова ўзялі справу прафілактыкі СНІД у свае рукі. Галоўным сродкам абралі жарты і забавы. Студэнты лопалі паветраныя шарыкі і атрымлівалі прэзерватывы, а таксама рабілі прапагандысцкія фота для сацыяльных сетак.