Брэсцкі гарвыканкам загадаў удзельнікам “Ночы лятаючых ліхтароў” мець пры сабе аптэчкі
30.11.2011 14:22
—
Новости Общества
Брэсцкі гарвыканкам загадаў удзельнікам “Ночы лятаючых ліхтароў” мець пры сабе аптэчкі
ЕўрарадыёНа думку чыноўнікаў, гэтак прысутныя будуць самастойна дбаць пра сваю бяспеку. Хаця на акцыі будзе прысутнічаць міліцыя і выратавальнікі.
Нагадаем, што такая акцыя ўжо прайшла ў Брэсце сёлета ў жніўні. Мерапрыемства, арганізаванае праз сацыяльныя сеткі, атрымала шырокі рэзананс сярод брэстаўчан. Тады ў начным небе залунала больш за сотню ліхтарыкаў, а паглядзець на відовішча прыйшлі каля 1000 чалавек. Хоць акцыя не была ўзгодненая з гарвыканкамам, кіраўніцтва гораду станоўча ўпрыняла падзею.
Гэтым разам ініцыятары імпрэзы падалі заяву ў гарвыканкам. Мерапрыемства дазволілі, але пры наяўнасці ў кожнага ўдзельніка аптэчкі. Арганізатары спадзяюцца, што гэта не паўплывае на колькасць прысутных. Але яны ўсё ж звярнулі да патэнцыйных запускальнікаў ліхтароў, каб тыя скаапераваліся групамі, у якіх будзе хоць па адной аптэчцы.
Мерапрыемства пройдзе 3 снежня а 19-й гадзіне. Месцам сустрэчы прызначаны Вяслярны канал.