Калядныя кірмашы пройдуць у Вілейцы і Маладзечне
29.11.2011
—
Новости Общества
Напярэдадні Калядаў і Новага года ў Маладзечне і Вілейцы пройдуць рэгіянальныя кірмашы. Адпаведнае распараджэнне ад 24 лістапада падпісаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура.
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Мінаблвыканкама.
У Маладзечне (а таксама ў Салігорску і Жодзіне) рэгіянальны кірмаш пройдзе 10 снежня. У Вілейцы (Барысаве, Слуцку і Нясвіжы) – 17 снежня. Акрамя таго, на 24 снежня і 7 студзеня запланаваныя раённыя калядныя кірмашы ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці.
У кірмашах прымуць удзел арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання. Будуць прадавацца прадуктовыя і прамысловыя тавары. Запланаваныя культурна-масавыя мерапрыемствы і шоу-праграмы.
Аддзел інфармацыі.