ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Пазыковы крызіс у еўразоне разрастаецца. Агульны доўг дзяржаў, якія ў яе ўваходзяць, складае 89% ВУП пры неабходных 60% па Маастрыхцкіх дагаворах. Дапушчальную мяжу перавышаюць не толькі перыферыйныя эканомікі (дзярждоўг Грэцыі — 166% ВУП, Партугаліі — 106% ВУП), але і найбуйнейшыя эканомікі рэгіёна (дзярждоўг Германіі — 83% ВУП, Францыі — 87% ВУП, Іспаніі — 67% ВУП).
Эксперты без аптымізму абмяркоўваюць лёс еўра. Паводле апошняга прагноза аўтарытэтнага французскага эканаміста, экс-кіраўніка Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Жака Аталі, жыць яму засталося да каталіцкіх Каляд. У інтэрв'ю адной з бельгійскіх радыёстанцый ён даў еўра адзін шанц з двух, што валюта захаваецца пасля каталіцкіх Каляд (ноч з 24 на 25 снежня) ці, сама меней, "не будзе ў працэсе разбурэння".
На думку Аталі, выратаваць еўрапейскую валюту могуць толькі экстраныя меры на ўзроўні Еўрасаюза. Для гэтага неабходна дазволіць Еўрапейскаму цэнтральнаму банку скупляць дзяржаблігацыі краін еўразоны, якія перажываюць крызіс, увесці наднацыянальны кантроль за іх бюджэтамі, пазбавіўшы гэтыя краіны часткі фінансавага суверэнітэту. Нарэшце, варта ўнесці шэраг змен у заканадаўства Еўрасаюза.
Цікава, што пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння для валютных аперацый пачалі тэсціраваць праграмы для гандлю раней адмененымі валютамі краін еўразоны. Пра гэта піша Thе Wаll Strееt Jоurnаl. Як паведамляе газета, адзін з пастаўшчыкоў ПА — кампанія ІСАР — пацвердзіла, што тэсціруе праграму для гандлю драхмай на выпадак выхаду Грэцыі з еўразоны. Таксама крыніцы выдання сцвярджаюць, што да магчымага краху еўра рыхтуецца яшчэ адзін буйны пастаўшчык праграмнага забеспячэння — СLS Bаnk. Якія валюты тэсціруе апошні, не ўдакладняецца.
Ала Джыоева лідзіруе на прэзідэнцкіх выбарах у Паўднёвай АсецііЦВК Паўднёвай Асеціі абвясціў папярэднія вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў. Па інфармацыі ЦВК, пасля падліку звестак 22 выбарчых участкаў з 85 лідзіруе былы міністр адукацыі Ала Джыоева, паведамляюць інфармагенцтвы.
Пасля апрацоўкі больш за 50% бюлетэняў экс-міністр адукацыі набрала 8 тыс. 955 галасоў. Яе супернік — кіраўнік мясцовага МНС Анатоль Бібілаў — атрымаў падтрымку 6 тыс. 205 выбаршчыкаў. Тым часам, паводле інфармацыі са штаба самога Бібілава, пасля падліку больш за 50% галасоў за кіраўніка МНС прагаласавала 8 тыс. 525 выбаршчыкаў. За Алу Джыоеву аддадзена 7 тыс. 407 галасоў. У штабе Бібілава адзначаюць, што вынікі выбараў па выніках падліку астатніх бюлетэняў наўрад ці прынцыпова зменяцца і ўжо адзначаюць перамогу. У штабе Алы Джыоевай таксама ўпэўнены ў перамозе.
Галоўная калядная елка Эстоніі за некалькі дзён павалілася двойчы25 лістапада яна была павалена ветрам, затым зноў усталявана, але ў нядзелю ўвечар ізноў павалілася пад парывамі штармавога ветра, якія дасягалі 28 метраў у секунду. На шчасце, у абодвух выпадках абыйшлося без пацярпелых і разбурэнняў, хоць на плошчы ў момант падзення было шмат мінакоў, а таксама ўсталявана мноства гандлёвых шапікаў.