У Брэсце выпівохі пад прымусам глядзелі антыалкагольны фільм

Источник материала:  
26.11.2011 16:15 — Новости Общества

У Брэсце выпівохі пад прымусам глядзелі антыалкагольны фільм

Еўрарадыё
Аб гэтым паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці.

У межах спецыяльнай акцыі з цэнтральных вуліц горада праваахоўнікі сабралі 37 выпівох. Ім паказалі фільм “Святло ў канцы тунеля” — аб шкодных наступствах алкагалізму і ўжывання наркотыкаў.

Затым для “вымушаных кінагледачоў” быў зладжаны прыём у лекара-нарколага. Прычым з кожным выпівохам была праведзена індывідуальная размова, а дваім грамадзянам былі выдадзены накіраванні на лячэнне ў стацыянары.

Брэсцкія міліцыянты сцвярджаюць, што падобныя акцыі будуць праводзіць штомесяц.


←У белорусских юношей может появиться возможность ходить под парусом по Балтийскому морю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика