Маладзечанцы ўратаваліся ад трыхінелёзу

Источник материала:  
25.11.2011 11:29 — Новости Общества

Маладзечанцы ўратаваліся ад трыхінелёзу


Маладзечанскія паляўнічыя здабылі ў Пастаўскім раёне (Віцебская вобласць) дзіка. Жывёла аказалася заражанай лічынкамі трыхінел.

Пра гэта 23 лістапада паведаміў Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Тры маладзечанцы ўпалявалі дзіка 19 лістапада. Мяса аддалі на экспертызу ў Маладзечанскую міжрайветлабараторыю – яно аказалася заражанае. Да гэтага мяса ніхто не ўжываў – чакалі вынікаў экспертызы.

Туша жывёліны была знішчаная. Як паведамляе цэнтр гігіены, любая тэрмічная апрацоўка мяса была бессэнсоўная.

Напрыканцы кастрычніка некалькі маладзечанцаў заразіліся трыхінелёзам. Некаторыя з іх былі шпіталізаваныя. Заражэнне звязваюць таксама з ужываннем мяса дзіка. 
←Подана заявка на капитальный ремонт усадьбы в Можейково Лидского района

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика