Лідзія Заблоцкая павязе ў Ерэван паштоўкі, дыскі і... анёлкаў

Источник материала:  

У гэтую суботу беларуская дэлегацыя дзіцячага "Еўрабачання" ад'язджае ў Ерэван. У панядзелак там стартуе еўратыдзень — падрыхтоўка артыстаў да фіналу "Дзіцячага Еўрабачання-2011".

Армяне папрацавалі на славу — спартыўны комплекс імя Карэна Дземірчана ўжо амаль падрыхтаваны да прыезду юных артыстаў. Апошнія штрыхі ў іх наводзяць рэжысёры: у аздабленне спарткомплекса ўносяць колеры афіцыйнага лагатыпа.

Гарык Марцірасян не будзе весці конкурс. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі 15 лістапада. Вядучымі названы кіраўнік армянскай дэлегацыі на "Еўрабачанні" Гаар Гаспаран і тэлевядучы Авет Баргесян. Як было патлумачана журналістам, кандыдатура Гарыка Марцірасяна абмяркоўвалася, але "кандыдатаў было так шмат, што выбар быў зроблены на карысць вышэй названых вядучых, усё астатняе — "унутраная кухня".

Лідзія Заблоцкая павязе ў Ерэван паштоўкі, дыскі і... анёлкаў

Беларуская каманда асноўную працу з вобразам і стылем Лідзіі Заблоцкай таксама правяла: ужо гатовая фотасесія, а таксама прома-прадукцыя беларускай канкурсанткі.

Беларускі прома-пакет вытрыманы ў адным стылі, што, як паведаміла выканаўчы прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Людміла Барадзіна, зроблена адмыслова, каб адпавядаць зместу песні.

— Акрамя дыска з песняй "Анёлы дабрыні" ў ім будуць віншавальныя паштоўкі. Дадаткова мы вязём у падарунак спецыяльныя "Віrthdау Саlеndаr" — календары, у якіх можна будзе пазначаць дні нараджэння сяброў і знаёмых, — распавядае выканаўчы прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі. — У Еўропе на такія рэчы зараз вялікая мода, таму спадзяёмся, што нашы календары прыйдуцца ўсім даспадобы. Акрамя гэтага, замежныя дэлегацыі атрымаюць ад нас у якасці сувеніра і адмысловыя фігуркі анёлкаў ручной працы (іх спецыяльна падрыхтавалі навучэнцы адной з мастацкіх школ Магілёва).

Лідзія Заблоцкая адчувае сябе цудоўна. Як расказала "Звяздзе" Людміла Барадзіна, Лідзія ўжо пазнаёмілася ў сацыяльных сетках з некаторымі канкурсантамі, найперш — з расіянкай Кацяй Рабавай:

— Дзеці з нецярпеннем чакаюць пачатку конкурсу. Мы, вядома, хвалюемся, але гэтае хваляванне ўсё ж прыемнае — як перад доўгачаканай сустрэчай, — зазначыла Людміла Барадзіна.

Ілья ЛАПАТО.

←Фестиваль творчества инвалидов пройдёт в поселке Мирный

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика