У Лагойскім раёне ўжо тыдзень шукаюць зніклага пенсіянера

Источник материала:  
24.11.2011 10:50 — Новости Общества

У Лагойскім раёне ўжо тыдзень шукаюць зніклага пенсіянера

Еўрарадыё
Супрацоўнікі міліцыі і салдаты шукаюць жыхара вёскі Крамянец Івана Іванца, але пакуль бязвынікова.

Вось што распавёў Еўрарадыё начальнік крымінальнай міліцыі Лагойскага РАУС Генадзь Вільтоўскі:

“Прачосвалі мясцовасць у нядзелю, паведамленне паступіла ў суботу, і прачосвалі ўчора. Але гэта нічога не дало. Абходзілі пустуючыя хаты, двары, хлявы, лецішчы. І абыйшлі ўсю навакольную тэрыторыю. Яна не тое каб забалочаная, але пакуль снегу няма і высокія расліны засталіся на палях. Магчыма, ён дзесьці там. Праверылі каналы, сметнікі”.

Па словах Вільтоўскага, асноўная версія прычыны знікнення жыхара Крамянца — з-за сталага ўзросту чалавек не заўсёды ўсведамляў, дзе ён знаходзіцца, што робіць, не пазнаваў суседзяў і знаёмых. Пра яго знікненне паведаміла паштальёнка, якая прынесла Іванцу пенсію, але не знайшла яго ні дома, ні ў суседзяў.

Пошукі, гаворыць начальнік крымінальнай міліцыі, будуць працягвацца — тэрыторыя прачосвання пашырыцца.

←Инспекторы Гродненской ГАИ устроят охоту на пешеходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика